September 16th, 2010

07kiepka

(no subject)

2005. Колас і камуністы

Няпярэдадні папярэдніх выбараў прэзідэнта Беларусі я сустрэў на вуліцы Леніна Валодзю Коласа. Па горадзе хадзілі чуткі, што Уладзімір пойдзе балатавацца. Каб атрымаць інфармацыю з першых рук, я запытаў: “Валодзя, ты йдзеш у прэзідэнты?” Адказ мяне моцна здзівіў: “Не! Камуністы заб’юць…” Казалася тое паўжартам, з усмешкаю, але з драматычным бляскам у вачах.
07kiepka

(no subject)

2010-1987. Гена і тэрарызм


Ці ёсць у Беларусі тэрарысты? Ці ёсць у нас паветраныя тэрарысты? Так! Прынамсі, пра гэта пісаў таварыш Плужнікаў у газеце «Комсомольская правда» 9 снежня ў 1990 годзе, калі падаваў спіс паветраных тэрарыстаў СССР: «1987. При попытке угона «ТУ-134» из Минска в Париж задержали художника Хацкевича. Судебно психиатрической экспертизой он признан невменяемым». Мастак з Мінску, зрабіў спробу ўгнаць самалёт. Пакунак з двума кавалкамі гаспадарчага мыла ён назваў бомбаю і запатрабаваў ад пілотаў ляцець у Парыж. Камандзір карабля прыняў рашэнне не мяняць маршрут, карабель прызямліўся ў Растове. Група захопу хутка абезшкодзіла мастака.