September 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

Лепшы свет

Жылі былі ў Чыжоўцы баба з дзедам і сынам. Баба з дзедам былі пенсіянерамі, а сын працаваў настаўнікам, у звычайнай школе. Прыйшоў час паміраць дзеду і бабе. Каб сыну было крыху лягчэй перажыць развітанне з бацькамі, яны знялі яму кватэру ў Серабранцы. Старыя спадзяваліся, што іх сын засумуе ад халоднай адзіноты і знойдзе сабе цёплую жанчыну. Тая жанчына народзіць ад яго дзіця, і жыццё іх тутэйшай роднай гарачай крыві паплыве далей у правільным накірунку. Сын і засумаваў, але жанчына не знайшлася. Ён шукаў, але той патрэбнай і адзінай знайсці не паспеў. Першым, у іх маленькай сям’і, памёр дзед. Яму стала дрэнна з сэрцам, і старога забралі ў бальніцу. Праз тры тыдні ён у той бальніцы і сканаў. Баба памерла дома. Позна ўвечары, разам з сынам яна паела малочнага супу – забеленай грэчкі, легла ў ложак і не прачнулася. Пасля сыходу бацькоў сын іх дужа замаркоціўся. Так моцна зажурыўся, што пайшоў на могілкі і пачаў прасіць каб нябожчыкі забралі яго з сабою. Дзед і баба ўсталі з магіл і павялі свайго адзінага сына ў лепшы свет.
07kiepka

ART-HLOBUS

155.60 КБ

Адам Глобус "Менск, вуліца Інтэрнацыянальтная,
п'яны Вова хаваецца пад аркаю ад дажджу" 2010 год.
Акварэльная папера, акрыл, 210х300 мм.

Малюнак перайшоў да Валерыя Міцкевіча.