September 12th, 2010

07kiepka

(no subject)

Каханак, вясёлка і пара Q

Горад накрыла навальніца. Неба ліло, маланкавілася і грымоцілася. Тым часам, у невялічкай кватэры спадароў Q ладзіліся любошчы. Спадарыня Q падстаўлялася свайму каханку. Яна і падлазіла пад яго, яна і залазіла на яго, яна з ім і бокам, і тварам, і ракам. Яны налюбошчыліся да знямогі і знямення. Яны налюбіліся так, што, здавалася – ні рукой, ні нагой, ні чэлесам варухнуць ужо ніколі не змогуць. Тут і вярнуўся, і зайшоў у сваю маленечкую кватэру спадар Q – законны муж спадарыні Q, між іншым. Зайшоў і пабачыў аголеных – жонку з каханкам. Спадар-гаспадар пабег у варэльню па сякеру, каб засекчы і пасекчы на крывавыя кавалкі жонку здрадніцу ды яе маладога палюбоўніка. А тыя, як былі голыя, так голыя і кінуліся на гаўбец. Паслянавальнічны горад сустрэў іх сонечнай бліскучасцю і вялізнай, на ўсё неба, вясёлкаю. Каханак з каханкаю пабеглі па вясёлцы, як па мосту. Яны забеглі на самую яго вяршыню, калі спадарыня Q паслізнулася і паляцела з вясёлкі ды на свежа заасфальтаваную дарогу. Спадарыня Q мусіла разбіцца, і яна разбілася б насмерць, каб не яе надзейны муж. Спадар Q кінуў на асфальт сякеру, якой меўся пазабіваць палюбоўнікаў, і злавіў на рукі голую жонку. Ён узрадаваўся таму, што ўдалося ўратаваць жанчыну, і дараваў усім і ўсё.
07kiepka

фота

z Голуб і палёт

Нават у мёртвым целе пташкі застаюцца лёгкасць і ўспаміны пра палёт… У Менску шмат хворых і мёртвых галубоў. Хворыя пташкі выглядаюць жахліва, такое адчуванне, што яны наведалі пекла і нейкім неверагодным чынам вярнуліся ў наш з табою звычайны свет. Птушыныя хваробы, напэна, з’ява сезонная. Спадзяюся, што эпідэмія хутка скончыцца, спадзяюся, бо нічым не магу дапамагчы хворым галубам, акром выказанага словамі спачування...

77.54 КБ
07kiepka

ART-HLOBUS

120.04 КБ

Ёсць матывы і кампазіцыі да якіх вяртаешся і вяртаешся ўсё жыццё. У мяне такі матыў "Балада. Душы Кальварыі". Гэты варыянт быў напісаны ў 2005 годзе.
07kiepka

фота

111.11 КБ

Хадзіў з Вовам на эцюды. Малявалі наш стары Менск. Дзень быў і светлы, і цёплы...