September 7th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Суцяшэнні і зайздрасці

Бедныя суцяшаюцца тым, што яны нібыта сумленныя; сумленныя суцяшаюцца тым, што быццам бы разумныя; разумныя суцяшаюцца багаццем; багатыя суцяшаюцца тым, што навідавоку шчодрыя; шчодрыя суцяшаюцца тым, што сціплыя; сціплыя суцяшаюцца тым, што выглядаюць і жывуць як бедныя.

Бедныя зайздросцяць шчодрым, шчодрых бяруць завідкі да багатых, багатыя зайздросцяць разумным, разумныя – сумленным, сумленныя зайздросцяць сціплым, а сціплыя зайздросцяць бедным.
07kiepka

(no subject)

Вяртанне ў парк

Сягоння зноўку пабег у парк. Нага яшчэ баліць, нават прыпухласць вакол суглоба засталася, і колер скуры ад гематом яшчэ жаўтаваты, але мне надакучыла раніцаю абыходзіцца адно зарадкаю ў кватэры. Я пабег ў прахалодны парк. Над рэчкаю стаяла срэбная смуга. Дыхалася лёгка. Беглася цяжка. Напрыканцы прабежкі пот ляцеў з мяне цурком. Пад душам я стаяў сягоння шчаслівы.
07kiepka

фота

31.61 КБ

Ці ведаеш ты гэтага загубленага савецкімі катамі беларуса?
Ці сапраўды я знешне падобны да яго, як шмат хто кажа?