September 5th, 2010

07kiepka

фота

56.12 КБ

Сёння дзень народзінаў маёй цешчы, Яўгеніі Уладзіміраўны Бяляевай (з Бабіцкіх), ёй спаўняецца 89... Шкада, што больш як год яе з намі няма, але светлая памяць пра яе дабрыню ўсё яшчэ жыве ў нашай сям'і.
На здымку маладая Жэня з дачкой Аленаю на каленях.
07kiepka

(no subject)

2010. Андрэй Радзівонаў і выбар

У пятніцу завітаў да мяне мастак Андрэй Радзівонаў і прапанаваў падтрымаць на выбарах прэзідэнта Беларусі кандыдатуру Саннікава. Калі я спытаў Андрэя, чаму трэба стаць на бок Саннікава; мастак сказаў, што за Саннікава Шушкевіч, а Шушкевічу можна верыць. Андрэй ад палітыкі далёкі, і яму можна дараваць палітычную недальнабачнасць. Яму прапанавалі, ён пагадзіўся і прыйшоў да мяне. Але я быў моцна здзіўлены. Я нават не адразу адказаў, чаму не стану нікога падтрымліваць. А я не буду ні за каго агітаваць і галасаваць, бо ў маім раскладзе ёсць толькі два варыянта. Першы: агітаваць за сябе. Але не гэтым разам. Другі: галасаваць супраць усіх. Гэтым разам я выбіраю другі варыянт. Пра што і сказаў мастаку-манументалісту Андрэю Радзівонаву.