September 4th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Ластоўскі і наша княства

У сваёй праграмнай працы “Што трэба ведаць кажнаму беларусу” Вацлаў Ластоўскі так піша пра беларускую мову: “Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходне-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Беларускага…” Так і трэба называць наша Вялікае Княства. Зараз толькі так яго трэба называць, і ніяк інакш, толькі Вялікае Княства Беларускае.
07kiepka

(no subject)

1977. Хацкевіч і ракаўкі-пярловіцы

Хацкевіч марыў пра Парыж, пра чырвонае бурбонскае, пра белае і ружовае, пра смажаныя каштаны, пра вустрыц… Чаму ім – французам – можна высмоктваць мяса з ракавак, а нам ня можна? Чаму яны – французы – ужо навучыліся есці жабак, а мы ўсё ніяк не навучымся? Гена задаваў гэтыя пытанні сабе, калі блукаў з эцюднікам па берагах Браслаўскіх азёраў. Кулінарную рэвалюцыю ў Беларусі Хац вырашыў распачаць з пярловіц, з вялікіх азёрных ракавак. Хац вырашыў ракаўкі зварыць, а змесціва звараных ракавак з’есці. Каб рэвалюцыю ў тутэйшай кулінарыі было рабіць не сумна, Хац запрасіў у рэвалюцыянеры і аднакурсніка свайго Сяргея Малішэўскага. Яны доўга, больш за гадзіну, варылі ў кіпені ракаўкі-пярловіцы. Потым Гена ўзяў змесціва адной ракаўкі ў рот і праглынуў. Усе думалі, што Хац праглынуў. Насамрэч ён не праглынуў, а праглынуў вараную пярловіцу якраз Сяргей Малішэўскі, думаючы, што Хац праглынуў. Хац трымаў мяса пярловіцы за шчакою. А Малішэўскі яго заглынуў, але ягоны страўнік сціснуўся ў ванітным спазме, і пярловіца выйшла ў талерку. Туды ж выплюнуў і Хацкевіч сваю пярловіцу, дастаную языком з-за шчакі. Кулінарная рэвалюцыя скончылася бясслаўна. Эксперыментаваць з беларускімі жабамі Хац не наважыўся.