September 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

1989. Турма і памяць

“Ген раскажы, як табе сядзелася ў растоўскай турме?” – “Не. Ёсць моманты ў маім жыцці, пра якія згадваць не хачу. Такі жах, такі бруд, такая чарната гнілая, што лепей забыцца на яе. Вядома не забудуся я, але і гаварыць не буду. Было і прамінула. Прайшло і хай не вяртаецца! Ніколі, ніколі, ніколі…”
07kiepka

(no subject)

63.13 КБ

Ігар Цішын "Антычны цыркус" 1981 год. Папера, туш 130х190 мм.

Z 2010. Цішын і ягоная чарговая выстава

Ігар Цішын прывёз з Брусэля ў Менск выставу свайго жывапісу. Выстава адчынілася ў менскім Музеі Сучаснага Мастацтва, тым што на праспекце Незалежнасці-47. Усе пабеглі на адкрыццё, а я не пабег, бо бегаючы ў парку падвярнуў нагу і парасцягваў звязкі. Усе любоваліся новымі працамі Цішына, а я перабіраў старыя малюнкі. У мяне назбіралася шмат чужых малюнкаў. Я іх ніколі не збіраў, яны неяк самі заставаліся ад сумесных прац, ад сумеснага малявання ў адной майстэрні, ад агульных праектаў. Некалі разам з Ігарам мы планавалі напісаць пано “Вялікія архітэктурныя стылі”. Пано не напісалася, а малюнкі засталіся. У мяне ёсць “Готыка” і “Антычны цыркус” Ігара Цішына. Выдатныя малюнкі. Цішын заўжды быў выдатным малявальшчыкам. Можа і добра, што я не пайшоў на ягоную чарговую выставу. Добра, бо я не разчараваўся ў Цішыне. Мог бы пайсці і разчаравацца, а я не пайшоў, бо нага баліць, бо мне не трэба нікуды ісці, каб пабачыць працы Цішына… А ты вазьмі і схадзі! Ідзі і глядзі!!!

87.69 КБ

Ігар Цішын "Готыка" 1981 год, Папера, туш 130х190 мм.