August 31st, 2010

07kiepka

(no subject)

“Сядайце, калі ласка!”

Дажыўся, даскакаўся, дабегаўся… Вочы баляць, і я нашу чорныя акуляры. Звязкі на назе разцягнуў, цяпер я кульгаю, як традыцяналіст і аматар старызны. Так, я люблю мінулае і мінуўшчыну, я люблю старыя рэчы і старыя кнігі, але не да такой жа ступені, каб выглядаць на чалавека, якому трэба месца ў вагоне метро саступіць… Заходжу, праходжу, кульгаючы, і чую: “Сядайце, калі ласка!” Дзяўчына ўздымаецца, а я саджуся. Яна падумала, што я не толькі кепскі хадок, яна прыняла мяне за сляпога. Дзяўчына памылілася не нашмат, але яна памылілася. Я ж паехаў седзячы ў будучыню, якая выправіць усе дзявочыя памылкі.
07kiepka

(no subject)

Жаданні і магчымасці

Мужчына пажадаў уставіць чэлес у похву. Жанчына пагаджалася на сэкс, але толькі ў выглядзе мінету. Мужчына настойваў і насоўваўся на жанчыну. Яна адхінулася ад яго. Ён прачнуўся. Расплюшчыў вочы, заплюшчыў іх і сказаў: “Добра, мінет!”
07kiepka

(no subject)

2010. Гена і адсутнасць

Ён яшчэ ёсць, і яго ўжо няма. Ён стаіць пасярод вуліцы, а людзі абмінаюць яго. У Гены пабіты твар. Так разбіваецца твар, калі раптам асфальт ускідваецца і б'е табе па лобе, ты адштурхоўваешся ад зямлі, а яна ўзлятае і разбівае табе нос. Гэта ты падаеш, а падаецца адваротнае – асфальт уздымаецца, уздыбарываецца, нападае на цябе… Гена стаіць акрываўлены, пабіты асфальтам, пасярод праспекту Незалежнасці. Вочы ўразгубленнасці. Паратунку няма. Трэба сыходзіць. Куды? Ён сыходзіць у самаспальванне алкаголем. Ён прылюдна знішчае сябе.

P. S.

Калі мы разам заходзім у якую кавярню, афіцыянткі і ахоўнікі пытаюцца ў мяне: "Вы адказваеце за яго?" На што чуюць: "Так, я адказваю за Гену…"