August 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

Слёзы без плачу

Не плачу, а слёзы цякуць. Раней дык зусім чорна ўваччу было. Слёзы ажно пырскалі. Цяпрака лягчэй. Забінтаваў, заціснуў звязкі над левым ступаком, і пакута крыху адпусціла. А ўсё з-за кавалка асфальту. Я бег і вачыма пачаў кавал асфальту шукаць. Каб, калі што якое, мець яго ў руцэ за зброю. Пакуль я вачыма шукаў на ходніку паразбіваны асфальт, не заўважыў каменя на сцежцы. Зараз парк стаіць пазасыпаны жоўталісцем. Наступіў я на камень. Нага падвярнулася і звязка затрашчала, як сухая трэска. Зусім сухі трэск быў. А пасля ўжо і чарноцце агарнула свет. Пастаяў я колькі хвілін ў чарнаце, і пачыкільдыгаў з мокрымі ад слёз шчокамі праз свежы ранішні парк. Іду, а сабака з гаспадаром на лаўцы сядзяць. Гэта я супроць іх кавалак асфальту шукаў. Не знайшоў, а нагу падвярнуў моцна. Кульгаю, як той д’ябал кілавы, а яны глядзяць і маўчаць. Сабака, той зразумела чаму маўчыць, ягоную пысу сціснулі скураным абручом напысніка. У такім пасе пашчу не разшчэпіш. Я хацеў іх напужаць, а лёс пакараў мяне. Не шукай ты бяды іншаму, і сам цалейшы застанешся... Ведаю. Але... І душ я прыняў, і паснедаў, і забінтаваўся, і нават адфастумгеліўся, а слёзы ўсё яшчэ цякуць.
07kiepka

(no subject)

1984. Хац і Дзед Мароз

Ёсць людзі, здатныя найпросты занятак ператварыць у подзвіг. Напрыклад, Гена, які нават маляванне Дзеда Мароза ўспрымае як самаахвярны ўчынак дзеля росквіту чалавецтва. Толькі ўсе ягоныя подзвігі больш нагадвалі выхадкі – учынкі, якія парушалі агульныя нормы паводзінаў. Ён любіў выхадкі – перадражніванні чужых вобразаў, жэстаў і словаў. Таму Дзед Мароз у Хацкевіча маляваўся безбародым з паголенай галавою, на якой чырванеў каптурык памерам з напарстак. Нос у таго Мароза быў не сіні і не чырвоны, а зялёны, як агурок.
07kiepka

фота

79.04 КБ

Гена з пластыкавай шкляначкай, у якой плёхаецца сухое чырвонае віно.
Менскае мора, 1995 год. Дзень народзінаў Жэні Кірылава.
07kiepka

(no subject)

2001. Хац і віно

“Такое віно даюць толькі прэзідэнтам, ды й то на святы. Будзеш?” – “Не!” – “Панюхай! Ты панюхай! У Францыі няма такога віна!” Гена падносіць да майго твару паўшклянкі мацаванай бурды.”Бннррррр! Ня буду я піць!” Усё адбываецца ў кавярні ўніверсама “Цэнтральны”. Таму не здзіўляе нікога з’яўленне ахоўніка, які прапаноўвае Гене пакінуць краму. У мяне ў руцэ сподак з кубачкам кавы, я застаюся. Гена выходзіць, становіцца пад акном, дастае бутэльку, чокаецца з вітрынным шклом і п’е з рыльца віно, якое прэзідэнтам даюць толькі на святы.
07kiepka

(no subject)

2001. Мастакі і Мадагаскар

"Вало-о-дзя, мастакі не паміраюць! Яны про-о-оста едуць у Парыж і там жывуць, інко-о-огніта. Я бачыў у Парыжы Сяргея Пятро-о-овіча Катко-о-ова. Вы тут думалі — ён памёр. Не! Жыве ў Парыжы. І Вало-о-одзя Свінаро-о-оў, і Вася Хмялеўскі — яны там". "Гена, быў я ў Парыжы, няма там ні Каткова ні Хмялеўскага са Свінаровым". "А-а-а… Яны значыцца паехалі на Мадагаскар. З французскім пашпартам на Мадагаскар можна ехаць без візы. Вало-о-одзя, паехалі на Мадагаскар…"
07kiepka

(no subject)

1992. Хацкевіч і падман на шакаладнай фабрыцы

Здавалася, што ў Гены Хацкевіча атрымалася ўсё, што ён толькі пажадаў у сваім жыцці! Жыў у Парыжы, меў жонку-парыжанку, якая нарадзіла яму дачку-парыжанку (Сына-менчука ён меў раней.). Працаваў Гена ў мастакоўскай камуне, і ў яго (О, дзіва!!!) пачалі купляць карціны! Па законах мастакоўскай камуны, ты мусіў ледзь не ўсё заробленае на продажы твораў здаваць у камуну. У гэтыі ёсць логіка, бо менавіта камуна прыняла Хаца, яна яго карміла і апранала, пакуль ён адаптаваўся ў Парыжы. Але Гену ахапіла сквапнасць, і ён не здаў грошы камунарам, за што і быў выгнаны. З парыжанкаю ў Гены таксама жыццё не зладзілася. Ён апынуўся ў трэйлеры без жонкі, без дачкі, без камуны і без сродкаў… Чым бы скончылася такое жыццё ў трэйлеры з адключаным святлом, адзін Бог ведае. Але ў Парыж прыехаў брат Гены – Юра і забраў небараку ў родны Менск…

P. S.

Ёсць версія, што не здаваць грошы ў мастакоўскую камуну Гену падвучыла жонка-парыжанка. Версія правяраецца.
07kiepka

крымінальныя апавяданні

Калі некага зацікавіла дзейнасць прыватнага дэтэктыва Глеба Стральцова, пра яго іншыя справы можна прачытаць, пайшоўшы па спасылках.

Рабаванне ў Раўбічах

Выкраданне на Лагойскім тракце

Сатана на Кальварыйскіх могілках

Нож


Гэтыя крымінальныя аповяды напісаны разам з Уладзімірам Сцяпанам.