August 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

1980. Ген і пытанне

На чацьвёрты курс да мяне ў групу прыйшоў давучвацца Гена Хацкевіч. Праз які тыдзень ён паклікаў выйсці з майстэрні на калідор, дзе шэптам спытаўся: "Адамчык, як ты змог з такімі мудакамі тры гады ў адной майстэрні прапрацаваць?" – "Цяжка… Асабліва невыносна было выслухоўваць парады туябняў наконт мастацтва. Біўся! Ты працуеш, а ён пішчом шчэміцца паміж табой і карцінаю. Я ў пысу! Толькі бойкі-сваркі ніякай карысці не даюць. Хаця… Каб не біўся, не агрызаўся, не пасылаў іх "на пярцовы хрэн" першыя паўгады, а пры першай магчымасці не нагадваў пра іх свінячае месца ў загарадцы, было б значна цяжэй. Так што, Ген, калі хочаш заставацца чалавекам, заганяй жывёлу ў хлеў".