August 26th, 2010

07kiepka

(no subject)

Гарачыня і пальцы на нагах

Столькі пальцаў на нагах я даўно ў Менску не бачыў! Спёка прымусіла менчукоў і менчуковак паскідаць панчохі і шкарпэткі. Гарачыня стаяла такая, што давялося ім хадзіць у самым лёгкім і самым адкрытым абутку. Тут і павылазілі на свет божы недагледжаныя пальцы. Было такое адчуванне, што пальцы вытыркаюцца адусюль са сваімі пазьбіванымі і папаламанымі пазногцямі, са сваёй крывізною, шурпатасцю ды шалушэннем, са сваімі сухімі і крывавымі мазалямі. Ногі з пальцамі менчуковак і менчукоў, як паказала іх адкрыццё, былі мала падрыхтаваныя да вялікай гарачыні. Толькі пад канец жніўня сітуацыя з даглядам пазногцяў на нагах пачала выпраўляцца. А як толькі сітуёвіна пачала выпраўляцца, гарачыня спала, і пальцы пахаваліся ва ўтульныя шкарпэткі і панчохі абарончага тыпу.
07kiepka

(no subject)

1978. Хац і нацюрморт у прыбіральні

Малаапетытная гісторыя з кавалкам лайна! Толькі выкінуць яе з творчасці Гены Хацкевіча немагчыма. Здарылася тое на Браслаўскіх азёрах, куды першакурснікаў з акадэміі мастацтваў возяць пісаць эцюды. Там, у краі блакітных азёраў маладзенькія мастачкі павінны закахацца ў Бацькаўшчыну, спазнаць яе непаўторнасць, каб у сваёй творчасці апявяць Радзіму. Гена прыехаў на Браслаўшчыну ў вёску Слабодку і намаляваў кілбаску гаўна. Ён вельмі дэталёва і старана выпісаў дзірку ў дашчатай вясковай прыбіральні. Нехта схадзіў па вялікаму і не пацэліў, лайно засталося ляжаць на бліскучых пазасіканых дошках, звісаючы над смярдзючай чарнатою. Гэткі смярданосны нацюрморт і натхніў Гену. А вось выкладчыка – Анатоля Бараноўскага – нацюрморт з кілбаскай гаўна абурыў: “Хацкевіч, ты не проста намаляваў кавалак гаўна, ты абасраў Радзіму!” Выкладчык пачырванеў, як браслаўскі кінуты ў кіпень рак, і паспрабаваў схапіць і парваць палатно. Хац не даў. Бойка выкладчыка і вучня, дзякуй Богу, не разгарнулася і не зрабілася драмаю. Выкладчык вылаяўся і сышоў, а Гена пачаў святкаваць перамогу маладосці над старасцю. Хац спяваў!