August 23rd, 2010

07kiepka

БІТВА БЛОГЕРАЎ 2010

Бітва блогераў 2010

23.86 КБ

7. КІНО

«О, Господи, води меня в кино...»

Апавяданне

“О, Божа, завядзі мяне ў кіно,
Кармі мяне малінавым варэннем…”

Так пачынаецца постмадэрністычная малітва геніальнага рускага паэта Аляксандра Яроменкі.

Скажы, хто твой перакладчык, і я скажу – які ты паэт! У мяне перакладчык геніальны… Ты толькі паслухай:

“О, Божа мой, вадзі мяне ў кіно,
Кармі мяне малінавым варэннем.
Усё сказанае, сказалі ўжо даўно,
А ўсё што скажуць – будзе паўтарэннем…”

Паўторы, паўторы навокал, адны паўторы…

Можаш згадаць пра Геракліта з ягонай рэчкаю, у якую немагчыма зайсці двойчы, бо ў таго Геракліта ўсё цячэ і ўсё змяняецца, але ў адзін і той жа кінатэтар можна схадзіці разоў дзесяць…

Скажу праўду! У новы перабудаваны кінатэатар “Беларусь” я ні разу не хадзіў. У стары з двума заламі “сінім” і “чырвоным” я прахадзіў усё сваё школьнае юнацтва, а ў новым не быў…

І тут, як у кінаказцы, з’явіліся кінаГерда і кінаКай ды прапанавалі мне схадзіць у кіно, а потым расказаць усім пра культПаход у “Беларусь” пяцізальную.

Я пагадзіўся! Я ведаю, што кіно бывае амерыканскае… Раней яшчэ было іншае кіно, а цяпер толькі амерыканскае. Акрамя амерыканскага кіно яшчэ бывае кіно, якое заўтра стане амерыканскім, і кіно, якое ўчора было амерыканскім. Але сутнасць у тым, што і так і гэтак яно амерыканскае. Калі нехта скажа табе, што сягоння бывае “другое” кіно, можаш плюнуць яму ў вочы! Гэта ілгун, або дурненькі аматар. Такіх аматараў шмат , асабліва іх шмат у палітыцы. “ Я займаюся палітыкай!” – выхваляецца аматар, а сам бачыў тых палітыкаў толькі ў тэліку ды на маніторы. Так і з кінааматарамі. Яны бачылі кіно толькі ў кінатэатрах ды тэлескрынях… Разбіраюцца яны ў кіно, як дзюдзя ў парашутах! Я табе кажу – а-ме-ры-кан-скае і звяздзец!

Квіткі я ўзяў на фільм “The Expendables”, бо там і Сталоне, Шварц і Рурк… Там нашы, мужчыны, прыгажуны без баб! Была адна касавокая, якая іграла сумленную дачку маласумленнага лацінаамерыканскага дыктатара… Зрэшты, а дзе ты знойдзеш дыктатара вельмісумлкеннага? Карацей, жанчынка трапілася малазапамінальная. Хай сабе герой Сталоне і закахаўся ў касавокую, але ўсе мы разумеем, што сам Сталоне з такой касавокай у ложак не ляжа. Ложкаў у фільме не было. Баявік! Бамбілі, стралялі, палілі і лёталі… Лёталі шмат. Лёталі над морам. Лёталі столькі, што нават кнігу ў палёце чыталі…

Тут я перапынюся, бо кнігі для мяне больш важныя за кіно. Паэзію я дюблю, помніш:

“О, Божа наш, звадзі мяне ў кіно,
І пакармі малінавым варэннем.
Усё сказанае, сказалі ўжо даўно,
А ўсё што скажуць – будзе паўтарэннем…

Так разважаў над гурбай даміно
Адзін паэт забыты пакаленнем.
Мы бурымся па правілах дзялення.
Дык вырві мой язык, мне ўсё адно!”

Згадаў?

Так, я кнігі люблю. Таму магу сказаць, што фільм – вольная імправізацыя на тэму вечна жывых “Трох мушкецёраў”, імправізацыя менш вольная на серыял “Атрад АНТЫТЭРОР (The Unit)”…

Паўторы, вакол адны паўторы. На паўторах трымаюцца серыялы. Дакладней, на нашай любові да паўтораў трымаюцца серыялы…

Таму адзін з “Expendables-аў” чытаў у самалёце кнігу-серыял “Застацца ў жывых”, ён чытаў LOST, бо ўсім, хто лётае ў самалётах, хочацца верыць у дзіва! Маўляў, ваш самалёт упадзе пасярод акіяна на востраў, самалёт разваліцца на кавалкі, а вы ўратуецеся і будзеце жыць!

Спецпрызавец чытаў кнігу LOST, ён з захапленнем чытаў кінаказку… Але кінаказкі робяць рэальныя людзі, якія ведаюць дзе сканчаецца казка і пачынаецца жыццё-быццё...

Вось я сяджу ў кавярні, а побач сядзіць чалавек, які сыграў адну з найлепшых роляў у казцы LOST. Глядзі, гэта ягоная лысіна:

66.26 КБ

А зараз я вазьму фотаапарат і здыму ягоны профіль. Вось ён…

31.80 КБ

Потым, артыст падымецца і пойдзе на прэзентацыю кнігі “Застацца ў жывых”, пойдзе на прэзентацыю кнігі, якую будзе чытаць у самалёце спецпрызавец у фільме “The Expendables”.

І ты, і я, і ўсе навокал амаль паверым у казку… І толькі мы паверым у казку, як, Божа наш Божа, нейкі самалёт разам пасажырамі зноў ўпадзе пад Смаленскам…