August 22nd, 2010

07kiepka

(no subject)

Анёл і чыпсы

Анёл з лілеяю завітаў да Марыі. Кветка была цнатліва-белая, вялікая і густа-духмяная. Марыя шчыра ўзрадавалася падарунку. А белакрылы госць спахмурнеў: “Марыя, ты мне казала, што не будзеш есці ў ложку салёныя чыпсы! Што мы бачым? Непрыбраны ложак і бялізна засыпаная пакрышанымі чыпсамі…” Марыя шырока заўсміхалася і зноўку дала анёлу сумленнае слова, што не будзе жэрці ў ложку крохкія чыпсы.
07kiepka

(no subject)

z 2009. Карманоўскі і прапанова, ад якой цяжка адмовіцца

Ён быў непрыстойна тоўсты і вульгарна лысы. Ён не мог прапанаваць жанчыне рамантычных заляцанняў з вандроўкамі, пагонямі ды ўцёкамі. Акрабатычнасці ў сэксгульнях ён таксама не мог прапанаваць. Таму патэнцыйнай партнёршы Карманоўскі адразу прапаноўваў выйсці за яго замуж і распавядаў пра свае прыхаваныя грошы ды назапашаныя скарбы. Спрацоўвала. За свае пяцьдзесят Карманоўскі атрымаў чатыры паўнавартасныя згоды. Над магілаю спадара Карманоўскага можна сказаць, што ён пакінуў на гэтым свеце ажно чатыры ўдавы, і адну з іх нават няўцешную.
07kiepka

(no subject)

Каровін і чаравікі

Мастак Каровін пісаў тэатральныя дэкарацыі ў лакіраваных чаравіках. Казалі: ніводная кропля фарбы ніколі не патрапіла на ягоны бліскучы абутак. Іншыя мастакі пісалі і пішуць дэкарацыі ў звычайных заплямленых фарбамі працоўных чобатах. Мо яны і пісалі б у лакірках, але ў іх няма тых лакірак. Зазвычай, мастакі не любяць абутак, у якім не зручна працаваць; бо трэба думаць і дбаць пра выразнасць працы, а не пра бляск нейкіх там чаравікаў.