August 21st, 2010

07kiepka

(no subject)

Раніца ў парку

Калі ты ўчора пасварыўся з сабачнікам, а сёння зноў пабег ў той жа парк, дык міжволі давялося рыхтавацца да сутычкі. Бег я і думаў: зараз выбягу на сцежку, а там на лаўцы зноў сядзіць сабачнік, а побач з ім круціцца ваўчына-шэры сабака… Сукі не было, і сабачніка не было, на той лаўцы спала босая бамжыха. Валасы ў яе былі каротка стрыжаныя, і я быў падуаў, што спіць бомж. Але дупа ў бамжыхі была па-жаночы шырокая, а валасы выфарбаваны ў іржава-медны бабскі колер. Я прабег паўз лаўкі з бамжыхаю і ўзрадаваўся, што сучка сёння не загароджвала сцежку, а яе гаспадар не курыў у маім свежапаветравым парку.
07kiepka

(no subject)

z 010. Святлана і спачуванне

У метро, на на станцыі Плошча Перамогі ўбачыў Святлану. Яна была ўся ў чорным з букетам белых гваздзікоў. Дзесяць дзён назад яна пахавала маці. Пэўна, гваздзікі яна везла на могілкі. Мне стала шкада Святлану. Цяпер яна засталася зусім адна ў вялізнай кватэры пазастаўлянай старымі кнігамі. Мне хацелася падыйсці да Светы і выказаць спачуванні, але не падыйшоў. Ёсць выпадкі, калі лепей не падыходзіць да чалавека і не выказваць сваіх цёплых да яго пачуццяў, бо чалавек можа абнадзеіцца, прыняць тваю шкадобу за праяву любові, а гэтага я дапусціць не магу. Света паехала на могілкі, а я накіраваўся ў сваю студыю, каб дапісаць краявід з Музычным завулкам.