August 20th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Сабачнік пад дажджом

Пятніца, ранак. Дождж пайшоў. Толькі развіднела, ён і пасыпаўся. Дробны, прахалодны, нэндзны. Гарачыня надакучыла, але і дождж не ўзрадаваў, бо я не паспеў прабегчыся ў парку да дажджу. Зазвычай, дождж пачынаецца пазней. Раніцай светла, суха і празрыста. А тут зшарэла ўсё. Давялося бегчы ў вятроўцы. Бягу. Сабачнік сядзіць і пакурвае на паркавай лаўцы. Побач памахвае хвастом-абаранкам ваўкавата-шэры сабака. Падбягаю спыняюся і спакойна кажу да сабакі: “Харошы, харошы, харошы…” А сука, не пачуўшы ад гаспадара ні гу-гу, вызверваецца ў мой бок. Каб сабачнік сказаў сваёй ваўкаватай сучцы “фу-фу” да таго як яна ўскінецца брахаць, усё магло скласціся інакш… Але склалася, як склалася. “Забяры сваю суку з маёй дарогі!” – “Фу-фу-фу! Ты бяжы, бяжы!” Сука не супайкойвалася, яна паспрабавала абабегчы мяне, каб напасці з тылу. “Забяры суку! Я зараз не суку, а цябе адпізджу!” – “Давай!” – Сабачнік узняўся з лаўкі, і толькі тады я заўважыў пераламаную і загіпсаваную правую руку. Зараз зламлю яму нахуй і левую: “Апошні раз кажу – прыбяры сабаку!” Сучка ўчуўшы маю нежартоўную агрэсію адбеглася ў глыбіню парка. Угнуўшыся, пасунуўся за сваёй сучкаю і сабачнік вульгарны. Пятніца, яшчэ і васьмі не было, а я ледзь не запіздзіўся з сабачнікам. Прыкра.
07kiepka

БІТВА БЛОГЕРАЎ 2010

Бітва блогераў 2010

23.86 КБ

6. САКРАТ

60.71 КБ

Сакрат, Вальтэр, Афрадыта і гандляркі

Апавяданне

Сакрат мне падабаўся заўжды, з самага дзяцінства.

У студыі выяўленчага мастацтва стаяла гіпсавая галава лысага, бульбаносага дзядзькі. Сакрат выдаваў на свайго чалавека. Венеры, Апалоны, Гатамелаты, Вальтэры, Давіды ніколі не выглядалі сваімі, жывымі, чалавечнымі. Яны выглядалі на багоў.

Чаму я ніколі не маляваў лабатага барадача? Не выпадала мне намаляваць лоб Сакрата, але высокіх сакратаўскіх ілбоў я перамаляваў шмат.

Раней казалі, што ў Леніна быў сакратаўскі лоб. Потым казалі, што Ленін быў лысым сіфілітыкам, а цяпер на таго Леніна пачалі забывацца. Засталося некалькі вуліц пераназваць, і пра Леніна ўсе паціху забудуцца зусім.

Сакрата будуць памятаць яшчэ доўга, бо кожнае новае пакаленне мастакоў зноў і зноў будзе маляваць ягоны высокі лоб, ягоныя круглыя вочы, ягоны мясісты нос.

Кожнае новае пакаленне філосафаў будзе чытаць Платона, які раскажа пра келіх атрутнай цыкуты. Грамадства асудзіла Сакрата на смерць і прымусіла выпіць цыкуты. У найразумнейшага чалавека ўсіх часоў і народаў людзі забралі жыццё! Толькі аднаго гэтага факта мне дастаткова, каб стаць у шэрагі змагароў супраць смяроткай кары. Мне шкада Сакрата, мне шкада свайго, нашага, разумнага чалавека.

Галава Сакрата – выдатная рэч, якая можа цудоўна ўпрыгожыць маё артыстычнае атэлье.

У крамцы мастакоўскіх прычындалаў на вуліцы Танка (Былой Танкавай) я пацікавіўся коштам на гіпсавыя галовы… Літаратар Вальтэр 175 800. Канкістадор Гатамелата 177 200. Абрубоўка чэрапа 134 900. (Чарапы ў чыстым выглядзе адсутнічалі. Хутка разбіраюць!) Каршэ галавы (Галава чалавека без скуры.) 124 600. Афрадыта (Якую я неабачліва назваў Венераю.) 175 800.

Пра кошты на гіпсавую геаметрыю я таксама пацікавіўся. Розныя цыліндры і піраміды каштавалі па 30 000.

Тут я і залез у сварку: “Чаму ў вас гіпсавы шар каштуе 30 000, а ў крамцы на Кірава (Будучай Маркавай… І не буду нікому тлумачыць. Праз нейкі час Кірава стане вуліцай Веры Маркавай! Чаму? Я так захацеў!) ажно 60 000?” – “Няпраўда! Такога ня можа быць! Там, на Кірава, наша крама! Там шар каштуе роўна столькі ж, колькі ён каштуе тут!” Прадавачкі ўзбударажыліся! “А чаму Сакрат у вас каштуе даражэй за Вальтэра?” – “А вы параўнайце пастаменты! Вы паглядзіце толькі, які ў Сакрата пастамент! Ён ледзь не ўтрая большы за пастамент Вальтэра! А кошты амаль што і роўныя…”

Сёння я не стаў куупляць Сакрата! Я не стаў купляць сабе ідэальны гіпсавы шар. Узяў толькі палатна грунтаванага і лака матавага.

Калі табе трэба галава найразумнейшага чалавека ўсіх часоў і народаў, вазьмі 200 000 рублёў, схадзі ў крамку мастакоўскіх цацак і набудзь сабе Сакрата. Класная рэч! Змястоўная.