August 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 1989. Альгерд і свабода

Жонка яго прыспешвала. Яна збіралася ў Брэст. Яна баялася нешта з рэчаў забыць. Ёсць узрост, калі ты пачынаеш панічна баяцца нешта патрэбнае пакінуць дома і апынуцца ў дарозе без неабходнай рэчы. Яна была якраз у такім узросце. Таму ўсе рэчы правяраліся, пералічваліся і пераправяраліся зноў-наноў. Усё гэта рабілася з пэўным страхам, які апаноўвае чалавека, калі ён думае, што спозніцца на цягнік. Яна думала пра спазненне на цягнік, і халодны пот выступаў у яе на спіне. Каб пераадолець свае страхі, яна абвінавачвала мужа ва ўсіх смяротных грахах. Яна казала Альгерду: пра ягоную чэрствасць, ягоную жорсткасэрднасць, пра ягоны жудасны характар. Альгерд мужна зносіў гістэрычныя прадпадарожныя мітуслівыя паводзіны жонкі. Дарога з Менска ў Брэст – не далёкі свет. Нават калі нешта забудзеш ці спознішся на цягнік, нічога страшнага не здарыцца. Нічога страшнага і не здарылася, нібыта. Але тым разам яны ледзь-ледзь паспелі на цягнік. Цягнік ужо крануўся, калі Альгерд закінуў у тамбур жончын чамадан. Жонка паехала з Менска ў Брэст, а мастак Альгерд адчуў свабоду. Ён ніколі ў жыцці не адчуваў сябе такім шчаслівым і свабодным. Ён уздыхнуў на поўныя грудзі. Ён уздыхнуў свежае прахалоднае лістападаўскае паветра, і сэрца ягонае разарвалася напалам.
07kiepka

БІТВА БЛОГЕРАЎ 2010

Бітва блогераў 2010

23.86 КБ

4. ЯДЗЯ

52.73 КБ

2010. Ядзя і Шырлі

"Ядзя, вы дамаўляліся з Шырлі на другі том кнігі "Жанчыны манака"?" - "Не! Мы з мамай будзем рабіць кнігу "Жанчыны Люксембурга" і працягваць наш праект "Беларускі. Жанчыны Еўропы"..."
07kiepka

БІТВА БЛОГЕРАЎ 2010

23.86 КБ

http://bitva.blog.tut.by/

Я зрабіў роўна палову матэрыялаў:

1. ЕЖА. Яблыкі з Камароўкі. Апавяданне;
http://adam-hlobus.livejournal.com/849541.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/849788.html

2. НАТУРА. Фотарэпартаж, малюнкі і занатоўкі пра натуршчыцу Леру;
http://adam-hlobus.livejournal.com/857029.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/855066.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/859014.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/857306.html

3. НОЧ. Сталіца і сталічнікі. Апавяданне;
http://adam-hlobus.livejournal.com/854880.html

4. ЯДЗЯ. Фотарэпартаж пра дачку і спявачку Шырлі аздоблены кліпамі.
http://adam-hlobus.livejournal.com/859681.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/860256.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/860716.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/862948.html
http://adam-hlobus.livejournal.com/864805.html

5. МЕСЦА. Апавяданне пра Менск;
http://adam-hlobus.livejournal.com/862277.html

Зрабіў дастаткова )))