August 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

*

Тваё цела ў сва-
іх руках уяўляю...
Зсумаваўся ўшчэнт.
А здавалася ж: кахан-
не прайшло, прамінула...
07kiepka

кнігі

Нечакана атрымаў водгук на сваю кнігу ад wusataj_naty

http://wusataja-nata.livejournal.com/249922.html

Адам Глобус "Замак"

Прачытала гэтую кніжку. Нечакана спадабалася. Быць можа, я дарасла да разуменьня таго, як і з чаго робіцца тэкст і таму цяпер магу лавіць кайф ад майстэрства аўтара, нават калі я нязгодная зь ягоным мэсіджам.

Спадабалася эстэцкасьць, падкрэсьлена грэблівая да ўсяго кічовага. Спадабалася, як Глобус расстаўляе дзейных асобаў, быццам мадэляў для карціны, а потым старанна выпісвае кожную дэталь. Спадабалася тое, як ён працуе зь беларускай міфалёгіяй, як насяляе сваімі дамавікамі ўрбаністычныя пэйзажы. Няхай гэта й Нафтавік. :) Глобус спрабуе мысьліць міфамі, спрабуе ўлезьці ў скуру даўніх нашых продкаў, што жылі стагодзьдзі таму і ў кожным выпадку зь іхнага побыту, які нельга было патлумачыць рацыянальна, бачылі ўплыў духаў. Яны стваралі паданьні на хаду. І Глобус гэтаксама сачыняе байкі ў стылі народных казак. У гэтым сэнсе ён унікальны і амаль геніяльны.

Спадабалася тое, як ён сьцябецца з дэтэктыву і трылеру як з жанраў. Ён фармальна трымаецца ўсіх канонаў, але складваецца ўражаньне, што гэта для занудаў, каб адчапіліся. Яму насамрэч нецікава весьці сюжэт ды інтрыгу, яму цікава кампазыцыйна расставіць мадэляў для групавы партрэту й пісаць сваё палатно.

Асабліва я злавіла кайф ад "Сапежынскіх прывідаў". Па сутнасьці, гэта рымэйк-пародыя на "Дзікае паляваньне" Караткевіча, зроблены ў стылі расейскага фільму "Даун-хаус". Качалася па падлозе й дзякавала аўтару за кожны абзац, бо мая зьдзеклівая ды зьедлівая натура патрабуе "Энэідаў навыварат".

Не спадабалася мне "Заўсёды ціха каля турэмных муроў". Я чытала і разумела, што аўтар аддае перавагу рэчаіснасьці паралельнага вымярэньня. Ён піша пра Беларусь, але пра тую Беларусь, якой ніколі не было й ня будзе. І даводзіць ідэю гэтай няіснасьці да абсурду. Можа я таму гэта адмоўна ўспрымаю, што за Глобусам гэтым шляхам пайшлі практычна ўсе больш маладыя сучасныя літаратары. Можа таму, што для мяне ў беларускай літаратуры апошніх двух дзесяцігодзьдзяў стала зашмат сюру. Можа таму, што сюр сьледам за Глобусам пачалі пісаць і тыя, хто не разумеў, для чаго яны гэта пішуць. Глобус дакладна разумеў.

Не спадабалася мне яшчэ й тое, што Глобус застаецца гэтакім герметычным аўтарам для ўнутранага беларускага карыстаньня. Не правінцыйным, крый божа, але рэччу ў сабе. Для тых хто разумее беларускі кантэкст. Я не ўяўляю, як бы мог чытаць Глобуса француз, які ніколі не чытаў Караткевіча. Зрэшты, можа я й памыляюся. Але ж Глобус уяўляецца мне гэтакім хітрым дударом, які заваблівае пацукоў у ваду...




Адам Глобус "Замак", выдавецтвы "Сучасны літаратар" і "Харвест",
256 старонак, Мінск 2008 год, ISBN 978-985-14-1556-4
07kiepka

(no subject)

Чарвівая цукерка з фабрыкі “Камунарка”

Больш за суткі ў горле стаіць ванітны камячок. Ні пракаўтнуць яго ні выплюнуць. З’явіўся ён учора. Павячэраўшы, вырашыў з’есці пару-тройку цукерак. Раней бы, пайшоў пакурыў, а шчэ раней некалькі чарак каньяку выпіў бы. Цяпер адно цукеркі засталіся. З’еў я адну “камунарку”, узяў другую, укусіў… Па тэлівізару, як на зло, пачалі казаць, што палова прадуктовых крам з-за анамальнай гарачыні парушаюць дапушчальныя нормы санітарыі. Яны гандлююць сапсаваным таварам. Я не гляджу тэлік, калі ем. А тут уключыў, каб навіны паслухаць. Паслухаў! І вырашыў паглядзець на цукерку, якую адкусіў. З надкушанай “камунаркі” тырчаў хвост чарвяка. Востры хвост жвава пакручваўся ў паветры. Мой страўнік сціснуўся так, што я мусіў званітаваць, але стрымаўся. Выплюнуў змесціва рота сабе на далонь і, сагнушыся ў крук, пабег у лазенку, дзе пачаў плявацца і паласкаць рот. Пачысціўшы зубы, я адчуў у горле ванітны камяк. Не выплюнеш, не праглынеш. Уваччу стаіць чарвівая цукерка…

P. S.
Ну і выдатна! Кінуўшы піць і паліць, я цяперака кіну есці цукеркі з фабрыкі “Камунарка”.