August 14th, 2010

07kiepka

БІТВА БЛОГЕРАЎ 2010

Бітва блогераў 2010

23.86 КБ

4. ЯДЗЯ

22.33 КБ

2010. Ядзя і Шырлі

“Ядзь, што ты сказала Шырлі?” – “Сказала, што ведаю напамяць тэксты ўсіх яе песень…” – “А Шырлі?” – “Сказала, што, у такім разе, мне пара на сцэну!”
07kiepka

(no subject)

Вера і нявер’е

“Гляджу на Валодзю і ня веру яму! А ён нібыта разумее, што яму ня вераць, і вочы хавае. Ён павінен быў у камеру глядзець! Ну ілжэш, дык хлусь пераканаўчы, гледзі ты ў вочы таму, каго надумаў падмануць! У кожным разе я яму няверу!” Праз дзень новая порцыя нявер’я. “Чытаю газету і ня веру! Пішуць пра вайну адну суцэльную няпраўду! Сорамна чытаць!” Праз тыдзень зноў пра падманы, хлусню і няшчырасць. “Ён маляваў нібыта наш горад, нібыта наш Менск, а горад атрымаўся іншы. Паветра зусім чужое атрымалася. Нейкае яно паўднёвае, нейкае крымскае ці іерусалімскае. Дрэвы на малюнку зусім чужыя, занізкія яны для менскіх. Не веру я такім мастакам”. Слухаю я і думаю пра веру і нявер’е. Не люблю сляпую веру. Артадаксальных вернікаў абыходжу сёмай дарогаю. Але і зацятае бясконцае крытыканскае нявр’е ні на каліва ня лепей за тупую веру. Больш за тое скажу табе: тупая вера ўсе ж лепей, за суцэльнае нявер’е.
07kiepka

(no subject)

Пантофлі і тэмпература ў раі

Якая ў раі тэмпература? Градуса 30-33. Пэўна такая, каб хадзіць цалкам аголеным. Цяпер я па студыі і разгульваю галяком. І малюю і пішу таксама аголены. Але, каб маляваць натуршчыцу, даводзіцца апранацца. Што б хто не казаў, а лета сёлета райскае.