August 13th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Маці і гадзіннік

Паскардзіўся маці, што ад спёкі прыпухае рука і робіцца нязручна насіць гадзіннік. На што мама сказала: “А я ўжо гадоў дзевяць яго – свой наручны гадзіннік – не адзяваю. Як наш бацька памёр, так я і перастала насіць гадзіннік...”
07kiepka

(no subject)

z 1977. Дамашэвіч і партфель

Які рэдактар без партфеля? Спытаў сам у сябе Уладзімір Дамашэвіч. Спытаў і набыў сам сабе партфель. З новенькім партфелем Уладзімір пайшоў у рэдакцыю. У той час рэдакцыя часопіса “Маладосць”, дзе працаваў Дамашэвіч, знаходзілася ў будынку ЦК ЛКСМБ (Цэнтральнага Камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі). Міліцыянт, які ахоўваў спакой і парадак ЦК, цудоўна ведаў часопіснага рэдактара Дамашэвіча, але ён не ведаў новага партфеля, а таму вырашыў: Дамашэвіча спыніць, у партфель зазірнуць. Рэдактар ведаў, што цэкоўскі мент яго ведае і спыняе дзеля здзеку. Уладзімір Дамашэвіч адмовіўся адчыняць і паказваць партфель. Міліцыянт-паставы згодна ўсім інструкцыям выклікаў дапамогу. У прысутнасці некалькіх міліцыянтаў і сведак у цывільным партфель быў ускрыты і агледжаны. Там нічога не было. Зусім! Часам, сутыкаючыся з нейкай рэччу ці нейкім чалавекам, мы думаем, што ў іх нешта нейкае важнае ёсць, бо яны ўсяляк дэманструюць сваю важнасць і важкасць. А ў іх нічога няма, насамрэч; няма нічога, як у партфелі рэдактара Дамашэвіча.
07kiepka

(no subject)

z Новы чалавек з уключана-выключаным мабільнікам

Сярод нас з’явіўся новы чалавек з мабільным тэлефонам. Ён не можа супакоіцца пакуль не адключыць свой сотавік. Адключыўшы мабільнік, неспакойны чэл думае, што з адключанай мабілай ён робіцца спакайнейшы. На нейкі кароткі час, на зусім сціслы тэрмін, чэл і напраўду спакайнее. Але потым пачынае нервацца ўдвая болей. Чалавек нервуюцца моцна, ажно пакуль зноў не ажывіць свой любімы сотавы тэлефон...