August 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

z Эстонскае радыё, кепскасць і добрасць

Даваў энтэрв’ю эстонскаму радыё. Бакенбарды з эстонскіх радыёхваляў запыталіся: “Як жывецца ў Беларусі беласускаму пісьменніку?” – “Дабраму беларускаму пісьменніку ў Беларусі жывецца добра, а кепскаму – кепска!” Рудыя бакенбарды заўсміхаліся насьцярожана, не паверылі, яны не далі веры, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, кепскія людзі жывуць кепска.
07kiepka

(no subject)

Z Кава і мора з Мацісам

Узяў эспрэса ў французскім хлебным. Зазвычай, я ў тым хлебным і выпіваў глыток гарачай кавы, разглядаючы залатыя батоны. А гэтым разам узяў каву ў папяровым кубачку ды пайшоў на бераг мора. Прайшоў пару кварталаў, сеў на крэсла. Глядзеў на марскі далягляд і згадваў жывапісца Анры Маціса. Ён некалі сказаў, што ягонае мастацтва спакойнае і ўтульнае, нібыта ты ўладкаваўся ў фатэлі і выцягнуў ногі. У Маціса выдатнае мастацтва, прасветленае і насычанае міжземнаморскім сонцам. У мяне не атрымліваецца ствараць утульныя творы, але часам я сам у іх трапляю разам з кубачкам эспрэса на беразе вечаровага чароўнага Міжземнага мора.
07kiepka

Барселона 2010

Барселонскі нататнік - 4

2 ліпеня, пятніца, Січаз

Трэцяя змяя

У жывой прыродзе я бачыў толькі тры змяі. Першую – гадзюку – убачыў пад папараццю, збіраючы грыбы. Пра яе нават напісаў адно з першых сваіх апавяданняў “На роварах па пяску”. Другую – мядзянку – бачыў каля медпункта ў школьным летніку. І вось цяпер убачыў трэцюю… Як яна называецца? Ня ведаю, бо ніколі не цікавіўся змеямі, што вядуцца ў Каталуніі. Даўжынёю яна была блізу паўметра. Танклявая з невялічкай круглай галоўкаю. Колер у яе быў брунатна-залацісты. Так ён глядзеўся на тле белых камянёў з ходніка. Змяя грэлася на камянях. Учуўшы мяне, кінулася ўцякаць да зарасцяў травы. Змяя ляцела над белымі камянямі. Не паўзла, не сунулася, не слізгацела, а менавіта ляцела! Так ляціць у вузкім месцы ручаіна, так ляціць пругкі струмень… Палёт змяі над камянямі ўражвае і радуе. Ня ведаю чаму, але ў мяне з’явілася спакуса схапіць змяю, схапіць за шыю рукой… Ледзь стрымаўся.

Залатыя ключыкі і дзесяць цэнтаў

Два тыдні я ў Барселоне, і нічога не знайшлося. Ні цэнта, ні рэчы якой каштоўнай… Патрон я за каштоўную рэч не лічу. Можа, якога паліцыянта я і пазбавіў каштоўнай улікі, падабраўшы на вуліцы патрон з пластыкавай куляю. Мог бы і не падбіраць, але ў мяне ніколі не было патрона з такой куляю. Забраў! Але патрон патронам, а грошы грашыма. Я два тыдні ў Барне, і ні… Тут знайшліся маленькія залацістыя ключыкі. Яны блішчэлі на сонцы. Як залатыя! Падумаў, што выдатныя завушніцы выйшлі б з гэтых ключыкаў. А праз пару крокаў і дзесяць цэнтаў знайшліся, гарачых-гарачых ад сонца. Яны сагрэлі мне душу! Зрок маю востры і Фартуна ад мяне не адварочваецца.

3 ліпеня, сыбота. Січаз, Барселона

*

Яна заходзіла ў басейн так, нібыта збіралася плыць-плыць-плыць і выплыць у мора-акіян.

Інвалід і падзенне

Барселона пазамалёўвана і пазалеплівана знакамі “Я люблю інваліда”. У кожнага з нас ёсць інваліды, якім мы спачуваем і якім дапамагаем. Ёсць яшчэ і дзяржава, якая мусіць займацца і апекавацца інвалідамі… Заўтра Менск, як Барселона, будзе залеплены знакамі “Я люблю інваліда ў інвалідным вазку”. І ад усяго гэтага робіцца прыкра. Не здзіўлюся, калі радыкальны мастак напіша якую карціну з сюжэтам скідання інваліда з гаўбца на асфальт.

Анжэла і 13 трупаў

Анжэла прадае ў Барселоне абутак, у яе крама на вуліцы Дыяганаль. Раней у Анжэлы была абутковая крама ў Січазе, таму і кватэра ў яе ў Січазе, а працаваць даводзіцца ездзіць у Барселону. Анжэла ведае пра дарогу з Січаза да Барселоны ўсё, а таму мне было цікава пачуць яе версію пра трагедыю ў Кастэль дэ Фельдзе… Электрычка, што ішла з Барселоны, была напоўненая лацінаамерыканцамі, якія ехалі на свята ў Січаз. Ехалі яны, як і заўжды, без квіткоў. Возьмуць адзін квіток на дзесяцёх. Адкрыюць аўтаматычныя дзверы і пройдуць, прыціснуўшыся шчыльна адзін да аднаго. Карацей, электрычка была поўная п’яных эквадорцаў-бесквіточнікаў. Кантралёры пачалі правяраць квіткі. Эквадорцы перайшлі ў апошні вагон. Калі да іх падыйшлі кантралёры, яны выскачылі з электрычкі на перон і пачалі ўцякаць праз пуці, а тут праз станцыю якраз ляцеў хуткі экспрэс… Па версіі Анжэлы, эквадорцаў выгналі на пуці кантралёры. Хутчэй за ўсё, так яго і было. Эквадорцы былі ў апошнім вагоне электрычкі. Яны выскачылі з яе на перон. Шлях у падземны пераход перакрылі кантралёры. Эквадорцы паскакалі на пуці. З-за сваёй электрычкі яны не ўбачылі набліжэнее экспрэса… 13 мёртвых, 17 скалечаных! Колькі ўцякло ад кантралёраў? Невядома… Мяне, шчыра кажучы, вельмі хваляваў у гэтай гісторыі адзін момант… Хто першы скочыў на рэйкі? Хто павёў таварышаў на смерць? Мяне цікавіў лідар… А яго, хутчэй за ўсё, і не было. Сіла, што выштурхнула людзей на рэйкі і пад цягнік, была ў праваахоўнікаў.
07kiepka

рэклама рэкламы

Быў у мяне летні салодкі пост:

115.88 КБ

Лета, бахчавыя, салодкі сок... Люблю кавуны і дыні... А ты?

Прыйшоў да мяне фрэнд АНДОРАЦ andorac пакруціўся пажартаваў і сышоў,
каб зрабіць свой салодкі пост:

Кавуны і дыні [Жнв. 3, 2010|01:27 pm]

Глядзеў "Добрай раніцы, Беларусь!", дакладней проста ішла фонам. Вядучымі былі прэс-сакратар МУС Святлана Бароўская і Дзяніс Дудзінскі. Дык нехта з іх сказаў такую фразу: "Усе людзі падзяляюцца на тых, хьл любіць кавуны і хто любіць дыні".

Я вось люблю дыні. На выходных купляў дыню ў азербайджанца Гусейнава. Была смачная. А вы што любіце больш кавуны ці дыні?

ЦЯПЕР 2 ПЫТАННІ:

ЦІ ЛІЧЫЦЕ ВЫ ПОСТ andorac(а) АРЫГІНАЛЬНЫМ ?
ЦІ ПАВІНЕН ЁН ПАСТАВІЦЬ, дзеля ветлівасці,
СПАСЫЛКУ НА МОЙ БЛОГ?