August 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Караткевіч і карыкатурнасць

У маладога пісьменніка Уладзіміра Караткевіча была карыкатурная знешнасць. У сваім чорным берэце ён выглядаў, як выдатна прамаляваная карыкатура на моднага літаратара. Паступова ягоная карыкатурнасць адшліфавалася ў кананічнасць. А раўналеткі Караткевіча, якія некалі выдавалі сябе за традыцыяналістаў і класікаў беларускай літаратуры, цяпер выглядаюць пачварнымі выцьвілымі вартымі жалю карыкатурамі.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Жбанаў і лішкі

Садова-паркавы скульптар Вова Жбанаў еў на праспекце Незалежнасці рэстарацыйны рыс. Мы даўно не бачыліся і зусім даўно не гаварылі. “Як у цябе жыццё? Ты атрымаў ад жыцця тое, што хацеў?” – спытаў у мяне паркава-садовы скульптар. “Валодзя, а атрымаў больш, чым спадзяваўся атрымаць. Таму я цяпер мушу раздаваць лішкі таго атрыманага…” – “Раздаеш?” – “Раздаю!” Я пасядзеў на праспекце разам са скульптарам і папіў вады. Жбанаў піў гарэлку і рабіў выгляд, што верыць у маё шчасце.