July 31st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Бачанне ў формах і Гропіус

У мастацкай вучэльні, а пазней і ў інстытуце мяне вучылі бачыць. Я мусіў навучыцца бачыць формы, з’явы, праявы, учынкі, здарэнні. Навучыцца бачыць заўжды і паўсюль, а калі не бачыць, дык быць падрыхтаваным да бачання, да адкрыцця, да творчасці… Свае творы, кнігі, вершы, карціны я бачу ў завершаных формах. Мае здольнасці не дазваляюць наблізіцца ўшчыльную да гэтых формаў, але я дакладна ведаю пра правільнасць накірунку, у якім трэба рухацца. І, у адрозненне ад Гропіуса, я ніколі не лічыў, што паміж рэальным і ідэальным ляжыць прорва непераадольная.
07kiepka

Барселона 2010

Барселонскі нататнік - 4

29 чэрвеня, аўторак. Січаз, Берселона

Вупыр і публічны дом для вупыраў

Прыходзіць Вупыр у публічны дом для вупыраў. У яго пытаюцца: “Вам, шаноўны, жанчыну з крывёю?”

30 чэрвеня, серада. Січаз, Берселона

Порнапрадукцыя і Барселона

У Барселоне я заўжды купляю порнапрадукцыю – часопісы, кнігі, кліпы, кіно… У Барселоне шмат класнага і суперкласнага порна. Тут мне выдатна пісаліся порнаапавяданні і выдатна маляваліся порнасюжэты. Барселона мяне натхняе на порнаграфіку і порнатэксты. Барселона шмат на што натхняе. Але на прадукаванне порна яна натхняе адразу і назаўжды.

Графіці і свабода

У Барселоне графіці на кожным кроку. Яны і аматарскія, і мастацкія, і супермастацкія. А па-сапраўднаму кранаюць толькі палітычныя графіці, кшталту “Свабоду Амадэю!” Я не ведаю, хто такі Амадэй. Хутчэй за ўсё, Амадэй нешта нейкае ўтварыў, але я паважаю чалавека, які з балонікам у руцэ выйшаў змагацца за свабоду Амадэя. Для гэтага графітыста Амадэй – ідэал… А мастацтва, калі без ідэалаў, не кранае.

Нудыстка і брудны блакіт

Нудыстка легла на жывот і рассунула ногі. Яна ляжала на цёплым пяску з шырока рассунутымі сцёгнамі. Яна ляжала так што можна было ўбачыць усю яе похву. Стары дзед у доўгіх, ніжэй калена, шортах колеру бруднага і засціранага блакіту падыйшоў да нудысткі блізка-блізка і ўтаропіўся на неголеную похву. Яна ляжала бессаромна, а ён глядзеў бессаромна.

1 ліпеня, чацьвер. Січаз, Барселона

Здымкі на пляжы

Мора, калі з самае раніцы – салёны лёд. Не ўлезеш! Таму замест купання я раніцамі бегаю ўздоўж берага. Бяжыш па самым скраі вады і нібыта купаешся, нібыта плывеш у моры. Пляж пусты. Хто палезе ў лёд? А тут прыходжу – народу! Нешта здымаюць. Я паспадзяваўся на порнасюжэт, а здымаўся звычайны кліп з гітарыстам, які сядзеў у фатэлі каля самага сіняга мора і катаваў інструмент… Самі кіношнікі і музыкі мяне разчаравалі, а вось іх арганізатар пацешыў. Ён зрабіў на пляжы пікнік з апельсінавым сокам, каваю, шампанскім, тостамі, джэмам, вяндлінаю… І ўсё гэта а сёмай раніцы. Выдатна растаўлены на белым абрусе сняданак радаваў вока. Але ўсё ж лепей бы яны здымалі порнакліп.

*

Чыстае мора,
белы, як цукар, маяк
пад ясным небам…

Графіці і нарката

Мне сказалі, што ў Менску ёсць графітысты. Вядома, ёсць! Пагадзіўся я і на ўсялякі выпадак перапытаў, пра каго вядзецца гаворка. Яны пішуць на сценах “нет наркотикам”. Гэта мудакі, а не графітысты! Пра тое, што паленне і алкаголь шкодныя, мы ведаем і без графітыстаў. А графітыст піша на сцяне тое, што ні ў якім іншым месцы напісаць не можа! Ён выносіць на сцяну самае-самае важнае-важнае для яго, а не для дзяржавы з яе міністэрствамі аховы здароўя ды прапаганды. Графітыст, які напісаў на сцяне “нет наркотикам”, ідзе на хуй. Я такіх пасылаю!
07kiepka

(no subject)

z Клее і жахі

Паміж першай і другой сусветнымі войнамі нямецкі мастак Клее напісаў: “Чым жахлівейшым робіцца свет, тым больш абстрактным робіцца мастацтва”. Цяпер можна працягнуць назіранне Клее і сказаць, што напярэдадні жудасных войнаў мастакі сыходзілі ў свет ідэальны і чысты. Калі мастакі пачынаюць займацца ідэальнымі формамі і мінімалізуць свае сродкі, чакай жахлівай вайны…