July 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

Цягнік-забойца і ноч на Купалу

Цягнік пакутаваў ад вандалаў. Яны разбівалі шкло ў ягоных вокнах і дзвярах. Яны рэзалі ягоныя крэслы. Яны гадзілі ў прыбіральнях, знарок спраўлялі патрэбы міма ўнітазаў. Яны курылі і плявалі ў тамбурах. Яны крэмзолілі нажамі і цвікамі на ягоных сценках. Вандалы зневажалі і абражалі электрацягнік… У ноч на Івана Купалу ён зрабіўся забойцам ды парэзаў і пакалечыў вандалаў. Яны ехалі з Менска ў Вязынку, дзе ладзілася вялікае Купалле з вогнішчамі, спевамі ды купаннямі. Вандалы прыехалі на станцыю і вырашылі перабегчы пуці перад цягніком. Яны пабеглі, а ён паехаў. Вандалы спрабавалі павыскокваць на перон, але перон быў высокі, і выскачыць не атрымлівалася. Вандалы скакалі, але не даскоквалі і падалі пад Цягнік-забойцу. У ракавую Купальскую ноч на станцыю Вязынка загінула роўна трынаццаць вандалаў, а яшчэ сямнаццаць атрымалі знявечванні і засталіся непапраўнымі калекамі… На судзе вінаватымі былі названы вандалы, якія самі пападалі пад цягнік.