July 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

Ілля Волас і залатыя рэчы

Першае дзіва адбылося ў Іллі Воласа з залатой завушніцаю. Ішоў Ілля каля канцэртнай залы “Мінск” і знайшоў завушніцу, ды не простую, а каштоўную. Волас паклаў знаходку ў каробачку з запалкамі. Прыйшоў дамоў і вырашыў узрадаваць сваю жонку – Анжэлу. Дастаў Ілля з кішэні каробку з завушніцаю і са словамі: “Глядзі, Анжэліка, што я сёння знайшоў!” адчыніў каробку. А тамака замест залатой завушніцы ляжаў сухі чарвяк. Ілля яго праз павелічальнае шкло яшчэ тры гадзіны разглядаў. Чарвяк! І больш нічога. Жонка, вядома, не паверыла ў аповяд пра залатую завушніцу. Таму, калі Ілля Волас знайшоў на вуліцы Камуністычнай залатую запінку для гальштука, жонцы выхваляцца не стаў. Праз тры дні ён асцярожна разгарнуў папяровую хустачку, у якую схаваў каштоўную знаходку, і жахнуўся, бо ў хустачцы зноў жа ляжаў сухі дажджавы чарвяк. Волас выкінуў сухога, нікому не патрэбнага, чорнага чарвяка ва ўнітаз, змыў ваду і выправіўся ў сквер Янкі Купалы. У скверы тым Ілля Волас намерваўся знайсці сухога чарвяка і прынесці яго дамоў. Ілля спадзяваўся, што здарыцца адваротнае дзіва – сухі дажджавы чарвяк перакінецца ў залатую рэч. Непадалёк ад фантана з голымі дзявулямі і знайшоўся чарвяк. Ён пяшчотна загарнуўся ў мяккую сурвэтку і прынёсся дамоў да Воласаў. Дзіва не атрымалася. Гэтым разам усё засталося ў межах звычайнасці. Дажджавы чарвяк як быў сухім чарвяком, так і застаўся чарвяком, і ў залатую рэч не перакінуўся.
07kiepka

(no subject)

Вітрувій з інвалідам

Эстэтычная трыада Вітрувія – патрэбнасць, моц, прыгажосць – змушае ставіць пытанні і задумвацца… Якая прыгажосць, калі навокал інваліды? Якая моц, калі паўсюль інваліды? Каму патрэбны інваліды? Так паціху-патроху пачынаеш і ў сабе знаходзіць і бачыць інваліда. А ў сваім персанальным інвалідзе бачыш і запатрабаванасць, і волю да ўлады, і прыгажосць. Галоўнае знайсці ў сабе інваліда і чалавека, тады трыада сфармуляваная Vitruviusam прыдасца.
07kiepka

кнігі

117.83 КБ

Выйшаў сігнальны асобнік маёй чарговай і годчаканай кнігі.
Выдавец Ігар сам яе клеіў і абразаў.
Заўтра склеіць і абрэжа больш дакладна яшчэ 20 рэкламных асобнікаў
для сяброў, крытыкаў і рэкламных агентаў )))
Думаў заўтра і змясціць навіну, але адклад ня йдзе ў лад.
Кніга ўбачыла свет сягоння!
Прэзентаваць свае крутыя казкі буду бліжэй да верасня ці ў верасні...