July 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Тэлебачанне і кніга

Тэлебачанне – дрэнь! Пра гэта ўсе ведалі ад самага пачатку стварэння тэлевізара. Глядзенне ў тэлескрынку заўжды лічылася заняткам нізкім і ганебным. Глядзіш на тэлепаяцаў? Слабы чалавечак! Глядзіш, і сам сябе асуджаеш. З кнігамі ўсё роўна наадварот. Чытаеш? Правільна робіш! Чытанне – святло! Чытанне – навука! Кніга – носбіт асветы! Тут можна было б сказаць наступнае… Кніга не лепшая за тэлебачанне, у большасці кніг змяшчаецца такая ж дрэнь, якая несупынна ліецца з тэлеканалаў. Можна было б! І большасць гледачоў-чытачоў лёгка пагодзіцца з такім параўнаннем, бо шмат хто лічыў і лічыць, што д’ябал жыве ў чорнай друкарскай фарбе. Але я так не лічу, бо люблю кнігу, паважаю асветнікаў і асвету, і даўно заўважыў, што з тэлеэкрана сыходзіць толькі мёртвае святло.
07kiepka

(no subject)

Пра адпаведнасць мовы і выява

Пачуў нямецкую мову і стаў чакаць з’яўлення на тэлеэкране порнавыявы. Паказвалі звычайны народна-лубачны серыял нямецкай вытворчасці. А я чакаў порна…

Тут і падумалася, што ёсць адпаведнасць мовы і выявы.

Да ангельскай мовы добра пасуе выява гітарыста.

Да іспанскай малюнкі карыды выдатна стасуюцца.

Руская мова для мяне выяўляецца ў іх палітлідэрах ад Брэжнева да Мядзведзева. З рускай моваю моцна глядзіцца выява маскоўскага крамля, але зноў жа калі пасля крамля пакажуць якога лідэра…

Дзіўна, але беларуская мова ў мяне знітоўваецца на тэлеэкране з летнім вясковым бязлюдным краявідам.

Самая цікавая асацыяцыя ў мяне з мовай французскай. Чую французскае слова і пачынаю чакаць з’яўлення Кусто з ягонымі вандроўкамі ў падводнае царства.

Цікава, такія ўстойлівыя сувязі мовы і тэлекарцінкі толькі ў мяне, ці ў цябе таксама? Якая карцінка адпавядае якой мове?