July 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

Ненаеда і Папяровая лялька

Старая ненаеда паскардзілася пляменніку, што пачала есці, як не ў сябе. “Ем і ем, патупаю па кватэры і да лядоўні кіруюся! Вагу набіраю, і робіцца мне цяжка хадзіць… Каб ты што параіў ці зрабіў, бо мне да самае смерці трэба на сваіх нагах дайсці. Акром цябе, у мяне нікога няма, не магу я пасадзіць табе на шыю старую ў інвалідным вазку… Зробіш?” – “Зраблю!” – сказаў старой ненаедзе пляменнік і сышоў. Толькі ён за дзверы, а ненаеда да лядоўні. Тут жалезны голас і з’явіўся: “Стой! Толькі паспрабуй лядоўню адчыніць, я табе ўмомант ногі з дупы павыдзіраю!” Старая напалохалася, перачакала з паўгадзіны і зноўку да лядоўні прыкалывала. Жалезны голас яе аблаяў больш жорстка, а яшчэ жалезны голас паабяцаў, што не дасць старой глядзець тэлевізар, калі яна не пакіне жэрці не ў час. Ён і сапраўды не даваў старой глядзець тэлевізар. Праўду кажучы, ён даваў ёй глядзець, але чуць яна нічога не чула, бо жалезны голас глушыў усе гукі. Ён перакрыкваў і тэлефон, і нават гуляць у Інтэрнэце замінаў. За кожным несанкцыяваным адкрыццём лядоўні ўсчынаўся лямант жалезнага голаса. Праз два тыдні лядоўня ў кватэры старой ненаеды адчынялася толькі па раскладу. Праз месяц старая пачала худнець ужо заўважна для чужога вока. Праз тры месяцы яна набыла нармальную, як на яе ўзрост, дык і выдатную, форму. У чарговую сустрэчу з пляменнікам былая ненаеда папрасіла яго раскрыць таямніцу жалезнага голаса. Пляменнік дастаў з-за лядоўні Папяровую ляльку і папрасіў яе прадэманстраваць свае здольнасці. Маленькая Папяровая лялька сказала жалезным голасам: “Канец казкі!”
07kiepka

(no subject)

Мой-Мой, Два-Два, Тры-Тры

У адной жанчыны бало ажно тры мужчыны. Аднаго звалі Тры-Тры, бо ён выдатна цёр і церся аб жаночыя вабноты. Другога клікалі Два-Два, бо падвойваў усё і да ўсяго дадаваў. Трэцяга жанчына называла Мой-Мой, хоць і ведала, што ў Мой-Моя акром яе ёсць яшчэ дзве жанчыны. Два-Два таксама пазбягоў адзіноты і меў не толькі дзве жанчыны а і двух мужчын. Толькі Тры-Тры захоўваў інтымныя стасункі з адной-адзінай жанчынаю, бо ад прыроды быў класічным манагамам.
07kiepka

(no subject)

1978. Русава і пастаўленая адзнака

Дыпломным праектам Русавай у тэатральна-мастацкім інстытуце быў эскіз роспісу на плафоне опернага тэатра. На ўвесь плафон Люда намалявала жаночую похву. Мастачка крыху замаскавала похву пад неба ў аблоках, а сперматазоідаў пераапранула ў касманаўтаў. Маскіроўка была вельмі ўмоўнай, але і похва была досыць схематычная, але ўсё ж пазнавальная. Выкладчыкі зрабілі выгляд, што не пазналі разяўлены на ўвесь тэатральны плафон жаночы полавы ворган. Выкладчыкі паразважалі пра касмагонію і паставілі Русавай за дыпломны праект найвышэйшую адзнаку.
07kiepka

(no subject)

2010. Брыль і Галубовіч

Калі ўзяць мініятуры Брыля і давесці іх да банальнасці, атрымаюцца занатоўкі Галубовіч.
07kiepka

(no subject)

2010. Форма Русавай

Калі б у мяне стаяла задача выказаць праз адно-адзінае слова ўсё творчае жыццё перфамансісткі Русавай, я б прамовіў “нішчыміца”. У ім ёсць і аскеза, і шчымлівасць, і нішто, і нікчэмнасць, і жабрацтва, і жаноцкасць, і тутэйшасць, і гаротнасць, і лёс… Уся доўгая і вялікая творчасць Людмілы Русавай – нішчыміца.