July 22nd, 2010

07kiepka

(no subject)

Фіялетавы Валасень і лысая жанчына

Жанчына пачала хутка лысець. За які тыдзень яна аблысела цалкам. Каб лысеў мужчына, ён бы не так цяжка перажываў страту. Жачына плакала, кідалася куды толькі магла дакінуцца і шукала сродкі ад аблысенння. Мужчыны да такой справы падыходзяць прасцей: “Валасы? Валасы і на срацы растуць! Нічога страшнага не здарыцца, калі на мужчынскай галаве крыху паменее ці зусім не стане тых валасоў!” Жанчына не супакойвалася, размовы пра валасы на чужых сраках яе не суцяшалі. Яна шукала і знайшла дарогу да Фіялетавага Валасеня. Добрыя людзі сказалі, што перапіхнуўшыся-пераштурхнуўшыся з Валасеням яна верне сабе валасяную прыгажосць. Валасень быў страшыдлам. Фіялетавыя кучаравыя валасы на ім раслі паўсюль. Нават у роце і на языку была густая фіялетавая шчэць. Жанчына прынесла Валасеню мех цыбулі, бо той вяртаў прычоскі менавіта за рэпчатую цыбулю. Лысуха паставіла мех у варэльні. Тут-жа ж у непрыбранай варэлні Валасень насадзіў лысую жанчыну на свой гладкі гарачы фіялетавы стамбур. Ён яшчэ не паспеў скончыць магічную гульню, а жанчына ўжо адчула, як ў яе за вушамі пачалі прарастаць новыя валаскі. Аваласенне вярнулася да жанчыны цалкам. Па сто дзесяць разоў на дзень яна паглядала ў люстэрка на вернутую прыгажосць. Глядзела і млела ад шчасця.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Вова і цвік

Унук наступіў на цвік. Бегаў-лётаў вакол дома і наступіў на кавалак дошкі з іржавым цвіком. Добра, што днямі я разбіў сабе брыво над правым вокам, глыбока рассек дзвярыма, так глыбока, што давялося пайсці ў аптэку і набыць перакіс вадароду. Я папрасіў аптэкарку апрацаваць рану, а яна сказала, што ім забаронена працаваць з крывёю. Правільная забарона! Каб ёй яшчэ забаранілі аблічваць кліентаў. А то яна думала, калі ў мяне кроў залівае твар, дык мяне можна абдурыць на пяць тысяч. Не выйшла. І я на аптэкарку моцна не сварыўся, бо яна мне дала сваё ўласнае павелічальнае люстэрка. Я заліў ранку перакісам. Тыдзень пазаліваў і думаў ужо выкінуць бутэлечку, а тут Вова наступіў на цвік, перакіс прыдаўся. На дзецях раны хутка гояцца. Учора ён на цвік наляцеў, а сягоння разам з маці паехаў у Вільню. Вова з’ехаў, а ў мяне ўваччу іржавы цвік тырчыць.
07kiepka

ART-HLOBUS

104.29 КБ

Адам Глобус "Партрэт зроблены Мункам" 2010 год. Пера, фламастары 122х167 мм.
У юнацтве я захапляўся творчасцю экспрэсіяніста Эдварда Мунка.
Мінула шмат часу, а захапленне так і не прайшло...
07kiepka

(no subject)

2002. Люда і зайздрасць

Люда любіла зайздросціць. Яна зайздросціла мужчынам, бо яны – мужчыны. Зайздросціла здаровым, бо – здаровыя. Яна зайздросціла нават пасрэдным мастакам, калі яны набывалі вядомасць. Люда зайздросціла Марачкіну, бо ягоную карціну насілі па праспекту. Яна зайздросціла Пушкіну, калі той прывёз тачку з гноем да прэзідэнцкага палацу. “Што ты ім зайздросціш? Хіба ты лічыш іх мастакамі лепшымі за сябе?” – пытаюся. “У іх атрымліваецца зрабіць акцыю. У іх атрымліваецца сваім жэстам сабраць вакол сябе вялікую колькасць публікі. У іх атрымліваецца…” – “Займайся палітыкай, удзельнічай у шэсцях, стварай партыю… Не будзеш! Ніжэй за цябе! Тады чаго зайздросціш?” – “Проста так! Зайздрошчу, бо мне зайздросціцца!” Некалі Люда Савіцкаму і Кішчанку зайздросціла , бо ў іх вялікія замовы на сценапісы. Зайздросціла, але розных Ленінаў і камсамольцаў з камуністамі не малявала, бо не яе. Зрэшты, буду шчыры і скажу… Люда не змагла б намаляваць Леніна так, каб ён спадабаўся начальству і народу. Варта ўдакладніць: начальства і народ мае аднолькавы пасрэдны густ. Тое самае ў Люды было і з антыленіскімі ды антыкамуністычнымі вобразамі… Люда заўжды была элітарнай, снобскай, зайздроснай (Ледзь не напісаў “сучкай”!) мастачкай. А яшчэ яна была досыць баязлівай, каб ладзіць палітычныя акцыі ды выходзіць на несанкцыянаваныя вулічныя шэсці. Яе рэвалюцыйнасць заўжды абмяжоўвалася інтэр’ернай прастораю.
07kiepka

(no subject)

1987. Русава і скульптура

З усіх скульптурных аб’ектаў, якія зрабіла Люда, найбольш мяне ўразіла скрыня. У той скрыні былі вылепленыя з чорнага пластыліну полавыя ворганы Люды і яе тагачаснага мужа Ігара. На вылепленых і засунутых у фанерную скрыначку ворганах былі сапраўдныя валасы. Люда згаліла валасы з лабкоў (свайго і мужавага) ды ўпрыгожыла імі інтымны твор. Скрыначка адчынялася толькі для сапраўдных аматараў мастацтва. Скрыначка з пластылінавымі ворганамі жыла ў вясковай хаце Люды ды Ігара. У гарадскую кватэру Люды Русавай скрынка не перавезлася.