July 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010-1990. Асташонак і Рубанаў

Яны выпівалі. Яны працавалі рэдактарамі, пілі і пісалі прозу. За бутэлькаю Рубанаў з Асташонкам дзялілі славу. “Выйдзе мая кніга, і ўсе пабачаць – які Асташонак пісьменнік!” – гудзеў потналобы Алесь Асташонак. “Я раман дапісваю, такіх раманаў у беларускай літаратуры яшчэ не было! Усе прачытаюць і ўсе зразумеюць, што Рубанаў – найлепшы беларускі раманіст…” – за Асташонкам пачынаў гусці малінававухі Валодзя Рубанаў. Яны спісаліся, спіліся і сплылі ў нябыт. Кнігі Асташонка і Рубанава, як не дзіўна, пабачылі свет. Той-сёй нават паспрабаваў іх прачытаць… Паспрабаваў і я прачытаць. Малацікава! Самае цікавае, што было ў пісьменніках-п'янтосах – ненатольная прага паслясмяротнай славы і дзяльба той будучай вялікай вечнай славы за бутэлькай таннай гарэлкі.