July 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Жанчына і чарната

Гарачыня задушлівая. Уночы на горад накотваюцца навальніцы, удзень пячэ і парыць. Цяжкасць і стомленасць. Працаваць няма аніякай магчымасці. Сяджу на праспекце пад парасонам і п’ю сабе каву. Кавы п’ю шмат, але санлівасць не адпускае. Бачу: плыве знаёмая жанчына ўся ў чорным, ад акуляраў да паўкедаў. Усе навокал у светлым, а яна адна ў чорным. Уздымаюся, запыняю, кажу: “Што ж гэта ты ўся ў чорным, ад паўкедаў да акуляраў, калі варта ў светлым хадзіць? Трэба ў белым, а ты ў чорным!” – “А каб розныя…” Яна расхінула на грудзях чорную кофту, а пад ёю я пабачыў чорную майку. “Бачыў?” – “Не! А што я мусіў тамака пабачыць? Чорая майка…” – “У мяне няма прадмету жаночай гордасці. Мне няма чым ганарыцца. Цыцкі няма! Адрэзалі мне цыцку!” – “Даруй!” – “Паспрабую, калі атрымаецца…” Задушлівасць у горадзе такая, што ад яе ў вачах цёмна робіцца.
07kiepka

(no subject)

Гарачыня і месца

Гарачыня такая, што ад чалавека застаецца мокрае месца. Дзе прысеў, дзе прылёг, дзе пастаяў там і мокрае месца. Адно мокрае месца, другое мокрае месца, трэцяе…