July 14th, 2010

07kiepka

узоры

97.37 КБ

Апошнім часам мне ўсё больш і больш падабаецца эстэтыка 60-х,
падабаецца час, калі я пачаў бачыць і спазнаваць наш свет...
Перачытваю кнігі нашых шасцідзесятых.
Перачытаў Брыля выдадзенага ў 1962 годзе.
07kiepka

(no subject)

z Партфель і экс-міністр

Поспех у працы звязаны з правільным збіраннем парфеля. Калі ты звечара добра зпакуеш свой партфель, дык моцна павялічыцца верагоднасць займець поспех у наступны працоўны дзень. Надоечы, бачыў я адчынены партфель былога міністра. Міжволі заўважыў: партфель сабраны не правільна. Пабіты яблык і стары цалафанавы пакет не павінны знаходзіцца ў партфелі міністра, нават у партфелі экс-міністра іх не павінна быць. Не дзіўна, што з такім кепскасабраным партфелем чалавек згубіў пасаду. Можа раней ён добра збіраў партфель? Не давялося бачыць. Але цяперака экс-міністр збірае партфель пагана. Я дык сачу за парадкам у парфелі. Міністрам я рабіцца не збіраюся, але пабітую садавіну і пакамечаныя пакеты ты ў маім парфелі не ўбачыш.
07kiepka

(no subject)

Верш Міці Мізгуліна:

Апошнія і першыя

Адны высока ўздымаюць галовы таму,
што пажадалі разглядаць зоркі.
Другія – таму, што прызвычаіліся
на ўсіх
і на ўсё
паглядаць пагардна.
Як цяжка, часам, адрозніць
першых ад апошніх…

1982

Collapse )