June 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Рабы і агонь

З яго няма чаго ўзяць… Нібыта і чалавек, нібыта і працуе, але ўзяць няма чаго. Выканаўца чужое волі. З такім сумна і небяспечна, бо ўвесь час трэба быць напагатове. Каб чаго не звалок, каб чаго не скраў, каб шкоды не нарабіў. Раб! Такія заўжды шкодзілі. Здавалася б, чалавецтва даўно пазбылася рабства і рабоў. Знешне, яно так і выглядае, але рабы засталіся. І гэтых рабоў шмат, іх значна болей, чым рабаўладальнікаў. З рабамі мне не цікава, як і малацікава з рабаўладальнікамі. Мне цікава жыць з людзьмі вольнымі, але такіх і ўдзень з агнём не адразу знойдзеш.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Дзяўчына і вершы

Яна ішла па праспекту Незалежнасці і чытала кнігу. Яна даволі шпарка шыбавала па ходніку і неадрыўна чытала першы том са збору твораў Караткевіча. Дзяўчына чытала вершы Ўладзіміра Караткевіча. Лета, сонца, сталіца, дзяўчына, вершы… Я паспрабаваў быў захапіцца, як мяне ацверазілі: “Да іспытаў яна рыхтавалася!”