June 16th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Пацюпа і дэтэктывы Шэлдана

Юрасць Пацюпа купляе ў букіністах дэтэктывы. Са стосам танных дэтэктываў Шэлдана Юрась падыходзіць да мяне: “Паслухай, ці добры гэты Шэлдан? Прачытаў адзін том, а набыў сабе восем. А тут думаю… Можа яны кепскія? Можа я дарэмна столькі накупіў? Можа ў іх пераклады неякасныя? Ты ж працуеш у структуры, якая выдавала і прадавала гэтага Шэлдана. Што скажаш?” – “Скажу… Які чытач, такі ў яго і Шэлдан!” – “Не, ты мяне не зразумеў… Я пра якасць перакладаў пытаюся. Ці на добрым узроўні пераклады рабіліся?” – “Гэта не я цябе, а ты мяне не хочаш разумець. Усё ў гэтым свеце мае свае адпаведнасці. У дадзеным варыяньце ўсё сабрана ў гарманічную кампазіцыю, у правільны ансамбль. І чытач з ягонымі фінансавымі ды разумовымі магчымасцямі, і аўтар з ягонымі здольнасьцямі, і перакладчыкі, і сістэма распаўсюду – усё згарманізавана! Які чытач, такая ў ягоных руках і кніга…”