June 14th, 2010

07kiepka

ART-HLOBUS

154.18 КБ

22 чэрвеня 2010 года а 17-00,
у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск, праспект Незалежнасці-47)
адбудзецца адкрыццё выставы "Беларускі авангард 1980-1990"
Творы авангардыстаў сабраў Андрэй Плясанаў.
Сярод аўтараў пазначаны: Люда Русава, Ігар Кашкурэвіч, Артур Клінаў...
Будуць там і мае творы, але мяне самога ня будзе. Выбачайце.
07kiepka

(no subject)

2010. Жонка і язьмін

У жонкі з сыботы па чацьвер трымалася вялікая тэмпература, блізу трыдцаці дзевяці. У пятніцу стала лягчэй, і яна пачала збірацца ў наш загарадны дом, каб у садзе любавацца язьмінам. Я, як мог, адгаворваў і адгаварыў. Прыйшоў на працу, а тут брат кажа, што і ў яго тэмпература. Шмат маіх знаёмых захварэла… У Менску зноўку эпідэмія – хвароба падобная да ангіны, бо пачынаецца яна з болю ў горле. А паганыя тэлеканалы кажуць, што мы дарэмна хваляваліся ў восеньскую эпідэмію свінога грыпу. Мы і не хваляваліся, мы хварэлі без усялякіх там хваляванняў, як і цяпер спакойна хварэем, хто тыдзень, а хто і дзён дзесяць-адзінадцаць.
07kiepka

ART-HLOBUS

155.89 КБ

Адам Глобус "Лера напярэдадні свайго дня народзінаў"
2010 год. Папера, акрыл 300х210 мм.

Учора ў маёй натуршчыцы быў дзень народзінаў і я ёй падарыў... Што?
Што можна падарыць натуршчыцы, каб адносіны не змяніліся,
і яна засталася натуршчыцай, а я - мастаком?