June 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

2008. Люда і тры цыгарэты

Яна шмат курыла, яна не выпускала з рота цыгарэту… Колькі я яе ведаў, Русава ўвесь час паліла перасушаны тытунь. Яна купляла цыгарэты блокамі распакоўвала пачкі і сушыла іх. Тытунь перасыхаў, рабіўся порсткі і крохкі. Люда падоўгу размінала цыгарэту. Яна ўслухоўвалася ў яе шархатанне і патрэскванне. Прыпальвала. Набірала поўныя грудзі гарачага, пякучага і жорсткага дыму. “Ха-а-а!” – казала Люда нялюбаму свету і адгароджвалася ад яго дымным воблакам… У час нашае апошняе сустрэчы, мы сядзелі на лаўках, што ў алейцы на вуліцы Леніна. Было цёпла і сонечна, можна было доўга сядзець на лаўцы і курыць. Мы больш курылі, чым гаварылі, бо хто-хто, а мы паспелі сказаць адно адному ўсё, што трэба было сказаць. Пад час нашай апошняй сустрэчы Люда размяла ў пальцах тры цыгарэты.
07kiepka

(no subject)

1999. Люд і адзіны фотаздымак

“Чым займаешся, Люд?” – “Фатаграфуюся! Знаходжу хлопчыкаў, і яны мяне фатаграфуюць. Ад сучаснага мастака застаецца адзін фотаздымак, гэта ў лепшым выпадку. У горшым выпадку ад яго не застаецца нічога. Цікава… Што застанецца ад мяне? Які здымак? Фатаграфуюся, разглядаю здымкі, са здымкаў раблю паштоўкі… Хочаш, я падару табе свае паштоўкі? Трымай? Як яны табе? Можаш не напружвацца… Я ўсё ведаю сама, яны ўсе харошыя хлопчыкі, яны выдатныя хлопчыкі, яны цудоўныя хлопчыкі, а здымкі ў іх херавастыя, херовыя здымкі, здымкі хуёвыя… У цябе шмат добрых здымкаў, у цябе выдатны фатограф, табе шанцуе, Адамчык. А мне ніколі не шанцавала, але я фатаграфуюся і фатаграфуюся”.