June 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

Сіняя трава

Старая жанчына даведалася з народнага чарнакніжжа, што пад Магілёвам, на Лысай гары, на беразе Дняпра, на закінутых могілках расце Сіняя трава. Вырастае яна ў Купальскую ноч на кургане князя-прыгажуна-тапельца. Калі той Сіняй травы назбіраць, выціснуць з яе сок, а тым сокам нацерці падмышкі, дык можна памаладзець і абярнуўцца са старой каргі ў стрункацелую вядзьмарку. Напярэдадні Купалля старая ўзяла чаўнок і паплыла-паплыла-паплыла са сваёй Вошы ў бок цудадзейнага Магілёва. Старая верыла, што лёс дасць ёй магчымасць знайсці ды назбіраць Сіняй травы. Верыла, што яна сінім густым траўным сокам панацірае падмышкі, абернецца ў вядзьмарку, раскіне рукі і паляціць-паляціць-паляціць над аблокамі, над светам, на блакітную поўню… Больш ніхто ніколі тую старую чарнакніжніцу не бачыў. Пэўна ж, патанула-патанула-патанула яна ў начным і чорным Дняпры.
07kiepka

узоры

69.27 КБ

Перачытаў выдадзены ў 1983 годзе зборнік
выбраных вершаў МІхася Стральцова "Яшчэ і заўтра".
Перачытаў і вырашыў зрабіць новы цэтлік УЗОРЫ.
Гэтую кнігу Стральцова лічу ўзорнай.
Вельмі шкада, што БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ перапынілася.
У ёй шмат цікавага выйшла ад Багдановіча да Галубовіча...
07kiepka

(no subject)

Маральная падтрымка і крэмацыя

У мужчыны памерла былая жонка. Ён сабраўся ісці на пахаванне, але не пайшоў, бо найноўшая жонка вырашыла маральна падтрымаць свайго амаль удаўца. Жывая жонка аказвала маральную падтрымку жывому мужу на працягу трох гадзін. На развітанне з нябожчыцай ў прымогілкавы крэматорый мужчына не патрапіў, гэтым разам.