June 7th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Дрэнь-Гарадоцкі і гучнагаварыцель з далькажыкам

Паляшуцкі пііт Лявон Дрэнь-Гарадоцкі пачаў называць далькажыкам гучнагаварыцель. Ніхто ў нас, беларусаў, не кажа, што "гучнагаварыцель" - добрае слова! Пахваліць такое нязграбнае слова ні ў кога са славянаў язык не павернецца. Але беларусалюбства і словастваральніцтва павінна мець разумныя межы. Ну чым, скажы ты - абазнаны ў ляксемах ды марфемах разумны філёлях - чым далькажык лепей і славянісцей за гучнагаварыцель? Мо я чагосці не дачуваю ці не дабачваю, але абодва слова падобныя да пратэзаў. Ёсць такі слоўцы, нібыта і арганіка, нібыта і жыве, а прыслухаешся: рыпучасць, штучнасць, пратэзнасць. Ну, ты разумееш, гэта як паэт і пііт. Пііт і рыфмы падбірае, і піша ў слупок, а не ў радок, як людзі; а перачытаеш панапісванае такім паляшуцкім піітам - суцэльная муйня з далькажыкамі ў агра-прамысловых Дрэнь-Гарадках.