June 5th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Ампір і малапатрэбныя ўдакладненні

У дзённікавых запісах двадцатых гадоў мінулага стагоддзя чытаю: “Дом-плац стыля Аляксандраўскага ампіра, агромністая каменная пабудова з калонамі, стаіць каля вялікага цудоўнага штучнага возера, акружанага паркамі…” Аляксандраўскі ампір? Што за ўдакладненне ў гэтым “аляксандраўскі”? Для мяне – пусты гук, грувасткае і малапатрэбнае ўдакладненне да класіцызма. Дастаткова было напісаць “дом-палац у стылі ампір” ці “палац у стылі класіцызм”, але напісана пра “александраўскі” так, як цяпер пішуць пра “сталінскі” ампір. Мне моцна не падабаецца, калі да назвы архітэктурнага стыля абывацелі лепяць падобныя ўдакладненні. І мяне цешыць той факт, што праз пэўны час, налепкі адпадаюць.
07kiepka

(no subject)

2010. Вахаеў і пяцелька

Вахаеў п’е. Ён п’е гадоў трыццаць. Можа і болей п’е. Колькі я ведаю Вахаева, столькі і п’е. У яго заўжды ў партфелі была бутэлька сухога чырвонага. Цяпер ходзіць без партфеля, без зубоў і без валасоў на загарэлай да бліскучай брунатнасці круглай галаве. Раней хадзіў з чатырохтомнікам Арыстоцеля ў вялізным скураным партфелі. Арыстоцель і віно – набор джэнтльмена Вахаева. Часам, джэнтльмен пазычае ў мяне пару рублёў. Пазычыць і атдасць, каб зноў мець магчымасць пазычыць. Але шматгадовае сяброўства з чырвоным, пачало давацца ў знакі. Тры разы ўзапар Вахаеў сказаў мне адно і тое ж: “Валодзя, ты беларус! І я, таксама, з беларусаў. Мой дзед быў беларусам. Ты ведаеш як будзе “пизда” па-беларуску? Ты – беларус, але ты ня ведаеш, як назваць “пизду” па-беларуску. Мяне дзед навучыў! Па-беларуску пизда – пяцелька! Ведай, Валодзя! Пизда – пяцелька! Толькі так! Пизда – пяцелька!”