June 4th, 2010

07kiepka

Менск. 1984 год.

30,02 КБ

Люда Русава, Адам Глобус, Ігар Кашкурэвіч напярэдадні адкрыцця ў Беларусі
першай авангарднай выставы новага часу "1+1+1+1+1+1=6".
Фота Алены Адамчык. Менск. 1984 год.

Цяпер гэты здымак пераназваўся ў "Мінус адзін" і зрабіўся дакументам (((
07kiepka

(no subject)

1979. Люд і каханкі

“Мне патрэбна прапіска ў Менску. Мне патрэбны замовы ў мастацкім камбінаце. Мне патрэбны грошы, майстэрня і жытло. Адамчык, я пайшла б у каханкі да якога з заможных мастакоў. Не сумнявайся! Але ў іх няма каханак! Якая каханка можа быць у Савіцкага? А ты можаш уявіць Вашчанку з каханкаю? А ў Кішчанкі? Зрэшты, у Кішчанкі можа быць каханка, але гэтая каханка пасля першага сэксу зробіцца жонкаю. Нашы старыя мастакі нічога не разумеюць у каханні, нічога ня ведаюць пра ўтрыманак, нічога… Яны і ў мастацтве нічога не разумеюць. Пэцкаюць палотны, каб зарабіць… Ты мне дапаможаш?” – пытаецца ў мяне Люда Русава. Ідзе снег. Мы стаім на праспекце, каля сувенірнай крамы “Купалінка”. Снег густы, блакітны, цёплы… “Паспрабую!” – “Не спрабуй!”
07kiepka

(no subject)

2010. Аляксей і свежасць

Выходжу на вуліцу. Сонца. Раніца. Зялёны свет. Бачу: сусед – Аляксей – ідзе. Бадзёры. Свежы. Светлы. “Добра выглядаеце, – кажу, – Свежа!” – “Канешне! Я выглядаю выдатна, бо праз дзень мне на пенсію!” – “Дык віншую!” – кажу я суседу свайму, даматургу Дудараву. “Дзякуй!” – адказвае драматург. Зялёны летні свет вакол нас зьзяе.