June 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

1992. Люда і функцыя

“Ты паглядзі на іх. На спіны пакрытыя непрабіўным салам, на вусікі прусачыныя і нашатораныя, на алейны бляск у хіжых вачах… Не мастакі яны, не людзі яны… Суцэльная фунцыя! Яны функцыянуюць! Іх наканаванасць у функцыянаванні! Ненавіджу чалавека-функцыю. Такі не жыве, не стварае, толькі функцыянуе… Ты, Валодзя, можаш ператварыцца ў такога. Мы сустрэнемся, і я спытаю… Функцыянуеш, Адамчык? Што адкажаш? Ты адкажаш… Жыву! А я пачну смяяцца…” – Люда пачынае смяяцца гучна і тэатральна. Люда Русава любіла жыць тэатральна.