June 1st, 2010

07kiepka

Люда Русава

2010-1954. Люда Русава і блакітная зямля

У перадапошні дзень вясны а дзесятай раніцы памерла Люда Русава. У першы дзень лета яе пахаваюць а дванаццатай на Ўсходніх могілках у Менску. Хай зямля ёй буде блакітным (як яна і хацела) пухам.
07kiepka

(no subject)

2010. Іваноў і ўладная вертыкаль

З Масквы ў Менск прыехаў выдавец Саша Іваноў. Мы разам паснедалі і выйшлі з рэстарацыі. Прайшліся, пастаялі, пагаварылі, дамовіліся, што разам паабедаем і пасля абеда яшчэ папрацуем. Саша паехаў на паліграфкамбінат, а я з братам накіраваўся на аўтамабільную стаянку. Раптам, нас спыніў гучны голас: “А вы што, не да нас прыйшлі?” На ганку Акадэмі музыкі мы пабачылі святочна апранутую жанчыну паважнага веку. “Не да вас!” – “Мы тут з самай рніцы чакаем камісію з прэзідэнскай адміністрацыі. Бачым такіх прадстаўнічых людзей. Яны – думаем! А вы на нас і ўвагі не звяртаеце! Мы спалохаліся!” Няўжо я падобны да прадстаўніка прэзідэнскай адміністрацыі? Кепска я сябе ведаю. Столькі пражыў, а ведаю сябе зусім кепска. Я б сябе ніколі не пераблытаў з супрацоўнікамі ўдаднай вертыкалі. Але можна зірнуць на праблему з іншага боку… Прадстаўнікі ўладай вертыкалі цяперака робяцца падобнымі да мяне.
07kiepka

(no subject)

z Эротыка і навука

Некаторым жанчынам перад тым, як пакласці яе ў свой ложак, варта сказаць: “Якая ты ў мяне разумная!” Можна яшчэ дадаць некалькі словаў пра яе таленты. Пра прыгажосць перад сэксам лепей не гаварыць, бо жанчына можа і працьверазець!