May 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

Эротыка і рэлігія

Не далюбліваю прастытутак, бо эротыка і ўласна сэкс для мяне каштуюць крыху больш чым грошы пазначаныя ў іх прэйскурантах за інтымныя паслугі. Тое самае магу сказаць і пра супрацоўнікаў з інстытута царквы, я іх не люблю, бо мае рэлігійныя пачуцці заўжды выходзілі за рамкі царкоўных рытуалаў, містэрый і спектакляў.
07kiepka

(no subject)

z Міжнароднасць і жывёлы

Міжнародны форум, міжнародны саміт, міжнародны злёт, міжнародныя гульні, міжнародная выстава… Усе прызвычаіліся да міжнароднасці і міжнародных выстаў, так прызвычаіліся, што спакойна пішуць на афішцы “Міжнародная выстава сабак”. А што? Калі можна напісаць “Міжнародная выстава катоў”, чаму нельга так і пра сабак? Толькі ў мяне пытанне паўстала іншае… А што за народы такія сабачыя? Варта было б напісаць “Міжпародная выстава людзей з сабакамі”? Не? Тады так “Выстава сабак з розных куткоў свету”, каб без сабачых народаў, бо з сабачымі ды кацінымі народамі атрымліваецца не пачалавечы.
07kiepka

(no subject)

Форменнае і цывільнае

Уважліва разглядаю манашак. Яны моцна вылучаюцца ў натоўпах, дарэчы, як і ўсе людзі ў форменнай вопратцы. Але толькі пра манашак я думаю як пра фізічных калек. Розных там вайскоўцаў ды міліцыянтаў перыядычна правяраюць, і, калі знаходзіцца цялесная хіба-хвароба, службіста камісуюць і пераапранаюць у цывільнае. У манахінях можна хадзіць, як я разумею, і са слабым і вельмі слабым здароўем. Памыліцца мне ў гэтым не хацелася б. І яшчэ адно назіранне… Я ніколі не думаў пра манашак як пра духоўных ці разумовых інвалідаў. Што не магу сказаць пра іншых людзей у форме. Канешне, большасць хворых носіць звычайную цывільную вопратку, але ў дадзены момант я разглядаю манашак.
07kiepka

(no subject)

Настрой супаў і я хутка накрэмзаў пераклад алоўкам на кнізе...

Тарас Шаўчэнка

Верш з нізкі У КАЗЕМАЦЕ

І

Вой адна я, адна,
Як быліначка ў полі,
Так, не даў мне наш Бог
Ані шчасця, ні долі.
Толькі даў мне наш Бог
Красу – чорныя вочы,
Іх я выплакала
У самоце дзявочай.
Ані браціка я,
Ні сястрычкі ня знала,
Між чужымі расла,
Вырасла – не кахала!
Дзе каханне маё,
Дзе вы, добрыя людзі?
Іх няма, я сама,
А кахання й ня будзе!

(Паміж 17 красавіка і 19 траўня 1847. С.-Пецербург)

Collapse )