May 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

Еўрапейскія беднякі

У працоўным парадку з’ездзіў на дзень у Літву. Больш за пяць гадзін давялося прастаяць на межах. Еўрапейскія беднякі вышнураваліся ў даўжэзныя калейкі. Яны возяць на старых легкавічках з Беларусі ў Літву бензін. У нас ён таннейшы. У Літве беспрацоўе, вось мужчыны і знайшлі сабе паўкантрабандны занятак. На межах чэргі і напруга.
07kiepka

(no subject)

z Пра курца

Раней мы курылі разам. Размаўляў я з чалавекам пра сур’ёзныя рэчы ды вясёлыя гутаркі у нас гэтаксама надараліся. А кінуў я курыць, і адносіны пачалі змяняцца. Мне з ім няма пра што і галоўнае няма як пагаварыць. Ён сабе курыць, а я гляджу, як ён пакурвае, як смачна белы дым пускае, як спрабуе вінавата ўсміхацца. Я загаворваю, а словы ня йдуць. Мае словы задыхаюцца ў ягонай задымленасці і падаюць на зямлю. Трупікі словаў валяюцца на падлозе. Мярзотнае відовішча. Ён ня бачыць мёртваслоўнасці, ён хаваецца ад яе за хісткімі вэлюмамі вытканымі з дымнасцяў. Пэўна, нашым адносінам надыходзіць канец.
07kiepka

(no subject)

Навакольная Амерыка

Вакол мяне стала многа Амерыкі. З кім не загавару, размова зводзіцца да Амерыкі. Пісьменнік Алесь Наварыч ходзіць па вуліцы ў навушніках, мову ангельскую павучвае, збіраецца ў Амерыку. Гандляр мэбляю Рабертас Цёгліс намерваецца ляцець працаваць за акіян, бо справы ў Літве кепскія. Вярстальшчык маіх кніжак Міхаіл Палянскі ўжо ў Амерыцы, гасцюе ў сына… На Амерыку спадзяецца столькі людзей, што нават мне будзе крыўдна, калі раптам яна іх разчаруе ці, яшчэ горш, падмане.