May 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Рыльке і творы

У “Фларэнційскім дзённіку за 1998 год” паэт Райнер Марыя Рыльке запісаў: “Бог – самы стары твор мастацтва”. На мой сціплы розум варта зрабіць удакладненне: “Бог – адзін з самых старажытных твораў мастацтва”.
07kiepka

(no subject)

z Сезан і сур’ёзнасць

Жывапісец Поль Сезан не пайшоў на пахаванне сваёй маці, пра што напісаў Бернар. Сезан не наведаў пахаванне, бо не знайшоў у сабе сілы каб прапусціць звычайныя гадзіны працы на натуры. Сезан пісаў свой вечна-зялёны краявід, калі на могілках засыпалася зямлёю цела ягонай маці. Іншыя сведкі сцвярджаюць, што жывапісец быў чалавекам надзвычайнай дабрыні, але ніхто не аспрэчыў факт адсутнасці Поля Сезана на пахаванні роднай маці. Сезан быў сур’ёзным творцам і сур’ёзным чалавекам, але сур’ёзны мастак у Сезане быў значна мацнейшы за чалавека.
07kiepka

(no subject)

2010. Лёдзік і квіткі

Прысніліся мне цыгарэты і квіткі на футбол. У рэальным жыцці гэтыя рэчы для мяне малапатрэбныя, а ў сне падаліся каштоўнымі. Я нават выпаліў цыгарэту па дарозе на стадыён, але на матч не трапіў, бо прачнуўся. Так і не паглядзеў, як нашы перамогуць… Прачнуўшыся, я згадаў вяскоўца Лёдзіка, які перабраўся ў сталіцу, каб хадзіць на футбол. Усім навокал Лёдзік трэліў, што пераехаў з-за вучобы ды працы, а насамрэч дзеля паходаў на стадыёны. Лёдзік – яшчэ той футбольны заўзятар, яшчэ той фанат. Ды ён за футбольны квіток… Мог! Цяпер стары, цяпер Лёдзік мала што можа, цяпер ён і на стадыён не ходзіць, у тэліку свой футбол зырыць. Таму і сабраўся Лёдзік кінуць Менск ды вярнуцца ў вёску. Тэлік ў ў вёсцы тэлік. Дарэчы, курыць і выпіваць Лёдзік кінуў даўно, яшчэ ў маладосці.
07kiepka

фота

89.55 КБ

Ксюша з калекцыянерам мастацтва... Можна было б пакінуць адну Ксюшу,
але побач з калекцыянерам яна выглядае велічна!
Зараз Ксюша адпачывае ў Ізраіле, а фільм пра мяне ляжыць без рухаў (((
Вернецца і даробіць, але тут мне трэба з'ехаць... З кіно мне ніколі не шанцавала (