May 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Чэхаў і думы

“Ты вось зараз глынуў, але не падумаў, верагодна, што гэты глыток каштуе грошыкаў, а грошы здабываюцца працаю. Ты еш і думай…” Так герой апавядання Антона Чэхава “Незвычайны” вытлумачвае мараль свайму сыну-гімназісту. Мараль – думанне пра грошы, думанне грашыма, думанне пра капітал. Гімназісты вырастаюць і працягваюць думаць пра капейчыну. Палітык палітыкуе і думае пра грошы, журналіст піша і думамае пра іх, артыст і ўсе ўсе ўсе жаруць дый думаюць думу пра грошы. Такое вакол нас грашова-задуменнае грамадства. Нейкі час яго нібыта і не было, на нейкі час яно нібыта і спрабавала памяняцца, але эксперыменты са зменамі ў грамадстве не далі станоўчых вынікаў. Ты вось зараз пачытаў і падумаў пра (…) доктара Чэхава, спадзяюся. Ты падумаў пра Антона Паўлавіча Чэхава, які застаўся вялікім мастаком слова ў грамадстве, якое думала пра грошы. Грамадства яшчэ думала, што той, хто не думае пра капіталы, не выжыве. Чэхаў выжыў і застаўся чалавекам, бо толькі мастак здатны заставацца чалавекам сярод зграй драпежнікаў-думаннікаў пра грошы.