May 23rd, 2010

07kiepka

(no subject)

Сектанты і дзеці

Убачыў сям’ю з трыма малымі дзецьмі, і адразу падумалася – сектанты. Так склалася, што ў мяне самога трое дзяцей, але ва ўсіх навокал ці то адно, ці то зусім няма. Двое дзяцей у маладых сем’ях лічыцца вялікім набыткам. Сярод усіх маіх знаёмых толькі ў аднаго чацьвёра. Таму і падумалася, што сям’я сектантаў, жанчына не захоўваецца, і таму ў яе трое. Прыгледзіўся я больш уважліва і заўважыў, што меншыя дзяўчынкі наогул блізняты. Сям’я, як сям’я, але і думкі свае адкруціць назад я не магу. Падумаў жа – сектанты.
07kiepka

(no subject)

2010. Казюмінскі і Шаўцоў

“Як там наш таварыш, як Шаўцоў?” – пытаюся ў Валодзі Казюмінскага. “Днямі звоніць твой Шаўцоў і кажа… Ты з гэтым піў? Піў… Кажу. А з тым піў? І з тым піў. Ты, Вовачка, багаты, калі ўсім наліваеш і ўсіх частуеш. А калі ты, Вовачка, багаты, ты павінен мяне запрасіць, пачаставаць і наліць! Кажа… Уяўляеш! Я яму павінен! А ніфіга я табе не павінен, дарагі Сярожка Шаўцоў! А ідзеш ты скачаш! Так і пагаварылі. У яго ўсё нармальна, калі яшчэ хоча выпіць за чужы кошт!”
07kiepka

(no subject)

Мудак і штука бакаў

Лета! Горача і можна ўспатнець. А яшчэ твой лоб можа пакрыцца кроплямі поту, калі цябе назавуць мудаком. Мяне нібыта і не назвалі мудаком, назвалі іншага, але так атрымалася, што разам з іншым я таксама зрабіўся мудаком на нейкіх там пятнаццаць адсоткаў… Тэлефон: “Вовік, ты штуку бакаў на месяц не пазычыш? Праз месяц мне прывязуць, і я вярну! Тут пазваніў адзін мудак, я яму штуку вінен. Пазваніў і наехаў. Яму помнік прывезлі, за помнік трэба штуку заплаціць… Пазычыш?” Не пазычыў я тысячу баксаў, бо я пазычыў раней сто пяцьдзесят. Іх вязуць, вязуць і ніяк не прывязуць, іх везлі мінулым летам, і пазамінулым летам. У мяне добра з памяццю, я помню, што іх прывязуць.