May 22nd, 2010

07kiepka

(no subject)

Залатакрылы голуб і шэрагаловая галубка

Жанчына сумавала. Яна працавала загадчыцай абутковай крамы. Мела важкі заробак. Жыла з цвярозым мужам і двума дзецьмі. Але жанчына маркоцілася той глыбокай маркотаю, што навальваецца з-за недалюбленасці. Яна ведала, што муж ня моцна яе любіць. Жыве з ёю бо зручна, бо ўтульна, бо смачна. “Не-е-э лю-бі-ць!” – сама сабе сказала жанчына і пабачыла Залатакрылага голуба. Той сядзеў на высокім каштане, які рос у двары, за абутковай крамаю. “Каб я была галубкаю, ён палюбіў бы мяне!” – падумала загадчыца крамы і перакінулася ў шэрагаловую галубку. Залатакрылы голуб зняўся з каштана, падляцеў да новаабернутай галубкі, агарнуў яе залатым крылом, і яны злюбіліся, злюбіліся, злюбіліся назаўжды.