May 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

Італьянцы і дождж

Пад дажджом нават самым цёплым і самым дробным узнікае пачуццё небяспекі. Пад дажджом ты адчуваеш безабароннасць, а раскрыў парасон і адчуў абароненасць. Пры усёй сваей крохкасці парасон дае пачуццё бяспекі. Сёння я яе дчуў, выйшаў у двор, пастаяў якіх паўхвіліны пад ледзь чутным дожджыкам і раскрыў свой металічна-шэры парасон. Ён хлопнуў, а за хлапком я пачуў недзе высока над галавою галасы, я ўзняў вочы і ўбачыў голых італьянцаў. Светласкурыя людзі стаялі на гаўбцы, гучна гаварылі. Яны пасмейваліся і закурвалі цыгарэты. Выгляд голых італьянцаў у вадзяніста-шэрым, прысыпаным дробным дажджом, менскім двары мяне ўзрадаваў.
07kiepka

БУДЗЬМА ШЧЫРЫМІ

БУДЗЬМА ШЧЫРЫМІ

Назавіце адзінаццаць падабенстваў
паэта Максіма Багдановіча і палітыка Віктара Януковіча...

Пачнем з ВЯНКА!
Багдановіча праславіў на ўвесь свет
зборнік вершаў "ВЯНОК",
Януковіча праславіў мемарыяльны ВЯНОК,
які ўдарыў яго па галаве...