May 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Рускі паэт і гарэлка

Рускі чалавек любіць гарэлку. Рускі так любіць гарэлку, што гатовы моцна рызыкаваць, п’ючы яе. Рускі мужчына дзеля гарэлкі можа рызыкнуць нават уласным жыццём… Рускі паэт спытаў у мяне, а ці прадаецц у нас тая духмяная настойка, якую мы з ім пілі дваццаць сем гадоў назад? Прадаецца і называецца яна белавежскай. Зайшлі мы на пляцы Перамогі ў кветкавую краму і набылі лілеі для жанчын і нуль пяць белавежскай. Ці добрая ў гаэтай краме гарэлка? Пытаецца паэт. Звычайная… Кажу. У нас гарэлку можна купляць толькі ў правераных месцах, у маленькіх крамках і кіёсках алкаголь зусім нельга купляць, бо можна выпіць і памерці! Паслухаў я рускага паэта і падумаў… Рускі так любіць гарэлку, што гатовы моцна рызыкаваць… Ну і ўсё такое падумалася мне. Селі мы за стол з жанчынамі, якім падаравалі белыя лілеі. Паэт лье ў чарачку белавежскую і пытаецца, ці праўда што ў Беларусі можна купляць гаэлку ў любой краме? Пераправерыў мяне рускі паэт, тут я канчаткова пераканаўся: рускі так любіць гарэлку, што гатовы моцна рызыкаваць сваім жыццём, п’ючы яе.