May 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

*

“Спі!” – “Што ты сказа-
ла?” – “Кажу табе: спі. Па-
вярніся на бок,
абдымі мяне моцна-
-моцна і засынай…” – “Сплю…”
07kiepka

(no subject)

2010. Юльян і пілаванне

Ён хроп. Ягонае храпенне распілоўвала свет на дзве паловы; у адной палове жылі сны падобныя да рэальнасці, а ў другой палове буяла рэальнасць падобная да сноў Юльяна.
07kiepka

(no subject)

Бо, «Лютня» і зламаная нага

Чытаю вершы і адчуваю, як цела маё прыўздымаецца над зямлёю. Яно нібыта завісае паміж зямлёю і небам. Яно пачынае павольна плысці па хвалях лірычнай паэмы Бо “Піпа”. ПіпА – так у старажытным Кітаі называлі музычны інструмент падобны да лютні. Так я і не заўважыў, як заплыў у салодкі сон. Прачнуўся і адчуваю, што мая правая нага аднялася. Ведаючы гісторыю пра кніжнага графіка Шаранговіча, які адсядзеў сабе нагу да амяртвення, устаў рэзка, а нага зламалася; я не стаў ускокваць з фатэля. Я асцярожна памасіраваў зшэрхлую нагу, і яна паціху вярнулася ў жывы стан. А яшчэ ў той даўняй гісторыі з Шаранговічам мяне крыху дзівіла, што ён адсядзеў нагу, малюючы ілюстрацыі да паэтычнага зборніка. Прынамсі, так усім распавядалася: графік запрацаваўся, адсядзеў нагу і зламаў яе менавіта на працоўным месцы. Не лірычна паказваўся пералом нагі. Не каб сказаць, што мастак напіўся з сябрамі, заснуў у нязручнай позе, прахапіўся, бо карцела ў прыбіральню, ускочыў з канапы і зламаў нагу… Так бы гісторыя гучала больш праўдзіва і пераканаўча, але мастакам-чыноўнікам такія праўдзівыя гісторыі не падабаюцца. А мне не падабаецца высяджаная дупаю, мярцвяная, ілжывая графіка мастачкоў чыноўнікаў. Такая графіка толькі псуе кнігі высокай паэзіі, кшталту паэмы Бо Цзюй-і “Лютня”.