May 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

Вулкан і вулканы…

Няма ў Беларусі мора-акіяна, але ж і няма высокіх гор з пікамі захмарнымі ды кратэрамі вулканічнымі, а таму ўсе мае практычныя веды пра вулканы зводзяцца да адной назвы Візувій. Для мяне існуе адзін асноўны старажытны рымскі вулкан Візувій, а ўсе астатнія вулканы Невізувіі: Невізувій-1, Невізувій-2, Невізувій-3…
07kiepka

(no subject)

2010. Андрусь і месцы

Андрусь піша пра далёкія і блізкія месцы. Зрэдку, я чытаю ягоныя допісы аздобленыя маламастацкімі фотаздымкамі. Раблю я гэта з адной мэтаю – даведацца пра шляхі-дарогі, па якіх няварта хадзіць.
07kiepka

дакумент 1984 год

75.94 КБ

Выстава ў Траецкім прадмесці. Менск, вясна, 1984 год.
Алена Адамчык ды Ігар Кашкурэвіч.

Сягоння яна робіць аздабленне крамы ў Вене,
а ён выдзёўбвае з каменя скульптуры ў Берліне...